May 31, 2008 09:41
Мая кар'ера ў турбізнэсе працягвалася 4 дні. За гэты час я паспела навучыцца афармляць дакументы на атрыманне балгарскай і румынскай візы, аформіла каля паўсотні такіх дакументаў, даведавался пра месца знаходжання адпаведных амбасадаў і дзесятка іншых турыстычных агенцый, наведала тыя самыя іншыя агенцыі па розных справах, навучылася ксеракапіяваць на старэнькім ксераксе пашпарт так, каб твар і месца нараджэння "глядзелі ў адзін бок", пахудзела на 2 кілаграмы, распісалася за паўсотніні чалавек у розных дакументах, здала іспыт замест замдырэктара па ахове працы, прастыла, а яшчэ звольнілася.
А вам слабо?