Калядны аўкцыён у падтрымку творчых маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Nov 05, 2010 09:32

 З 4 па 25 лістапада 2010 г. валанцёрская група «Колас» і Рэлігійная місія «Беларускае Дабрачыннае Таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзяць Калядны аўкцыён па зборы сродкаў у падтрымку творчых маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Аўкцыён праходзіць на сайце «Аўкцыёны Беларусі» (http://www.ay.by/forums/more77182.html?page=1#review_275881_0). Усе лоты - вынік творчай працы людзей з абмежаванасцямі ў развіцці, якімі апякуюцца разнастайныя сацыяльныя ўстановы г. Мінска і Мінскай вобласці. Чатыры лоты з іх - карціны Святланы Цераховіч, дзяўчыны з цяжкім захворваннем, звязаным з атрафіяй мышцаў рук і ног.

Сродкі, атрыманыя па выніках аўкцыёну, будуць накіраваны на закупку калядных падарункаў для аўтараў вырабаў.

Пераможца таргоў пералічвае суму кошту лота на дабрачынны рахунак «Карытас» і пры атрыманні лота прадстаўляе квітанцыю аб аплаце валанцёру.

Рэквізіты для аплаты:

РМ «БКО Каритас» ММА,
223058, Минский р-н, д.Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с 3135000000021 в филиал 510 ОАО,
код 153001603, УНН 101131305.

Назначэнне плацяжу (акцыя) указваць абавязкова. Аплаціць можна ў любым банку, камісія для банка - 1% ад сумы аплаты.

Падрабязнасці па тэлефонах:
+375 29 681 99 09, +375 33 334 36 69 Людміла
+375 29 657 93 19 Вольга.
Previous post Next post
Up