Пропаведзь святога Льва Вялікага, папы
(Пропаведзь 6 на вялікі пост, 1-2)
Рэлігійнае ачышчэнне перад постам і справы міласэрнасці
Узлюбленыя, зямля заўсёды поўная міласэрнасці Госпада і для кожнага верніка, сам сусвет дае нам прыклад, як пакланяцца Богу, калі неба, зямля, мора і ўсё, што ў іх ёсць, абвяшчаюць дабрыню і ўсемагутнасць Творцы, і дзівосная прыгажосць насяляючых іх жывёлі, заклікае разумных істот да адпаведнага падзякі.
Улічваючы важнасць гэтых дзён, асабліва звязаных з таямніцамі нашага збаўлення, якія папярэднічалі Велікоднае свята, вы мацней павінны адчуваць абавязак належнай дбайнай падрыхтоўкі нашага ўнутранага ачышчэння.
Бо асаблівасць Велікодных святаў у тым, што ўся царква мае дар адпушчэння грахоў, не толькі нова ахрышчаных, але і ўсім тым, хто ўжо даўно носіць ганаровае званне дзяцей Божых.
І хоць новыя людзі ствараюцца, перш за ўсё, абмываннем вадой адраджэння, аднак, кожны з нас павінен пастаянна зрываць з сябе іржу смяротнасці. Паколькі сярод ступеняў духоўнага прагрэсу ніколі не бывае такой, якую нельга было б перасягнуць, вы павінны ўскласці на сябе працу, каб у Дзень адкуплення, ніхто з нас не апынуўся абцяжараны грахамі старога чалавека.
Таму, любасныя, так як наш абавязак у любы час быць хрысціянамі, цяпер мы павінны імкнуцца да гэтага асабліва, што б выконваючы апостальскую традыцыю падрыхтоўкі Вялікадня, гэты час напоўніць пастом, які выяўляецца не толькі ў абмежаванні колькасці ежы, але перш за ўсё ў барацьбе з бязбожнымі ўчынкамі.
Са святой і вельмі пахвальнай практыкай, паста неабходна спалучаць з дабрачыннасць, выяўленую ў розных формах, каб усе вернікі адчувалі сябе роўнымі, нягледзячы на дастатак.
Так як Любоў, якую павінны сведчыць адначасова да Бога і бліжняга, ніколі не абмяжоўваецца бар'ерамі, што б не жадаць рабіць дабро іншым. Калі анёлы кажуць: "Слава Богу, і на зямлі мір людзям добрай волі", гэта азначае, што любы, хто з любоўю спачувае людзям, абцяжараным незлічонымі пакутамі, багаслаўляецца не толькі ў сілу сваёй дабрыні, але і праз падараваны ім дар прымірэння.
Справы ж міласэрнасці настолькі розныя, што дазваляюць ўсяму народу хрысціянскаму здзяйсняць сведчанні любові. Так што не толькі багатыя, але людзі сярэдняга дастатку і бедныя маюць магчымасць аказаць дапамогу тым, хто жывуць у нястачы і, такім чынам, калектыўнымі намаганнямі ўсіх у добрай справе мае роўную каштоўнасць, хоць і не ўсе могуць быць аднолькава шчодрыя.
(Пераклад на абедзьве мовы ажыццёўлены мною грэшным. Прабач Мяне Божа)