Шаноўныя сябры!
Беларускае палітычнае жыцьцё вельмі часта праяўляецца ў гратэскных і фарсавых формах. Па сутнасьці, кам'юніці
by_politics адлюстроўвае яго больш адэкватна за традыцыйную палітычную навуку . Але ж у памяці грамадзтва застаецца зафіксаваны палітолагамі і публіцыстамі афіцыйны, інстытуцыйны бок палітычнага, а самы "смачны" фарсавы бок палітыкі часцяком застаецца незаслужана забытым.
З мэтай фіксацыі найбольш гратэскных, неапраўдана пафасных і проста камічных з'яваў айчыннай палітыкі варта вызначыць асобу ЛЮТАГА ПАЛІТЫКА 2009 ГОДА. Пасьля уганаруем яго якім каштоўным прызам. Папросту, пытаньні такія:
- Хто з беларускіх палітыкаў "аджог" у 2009 годзе болей за іншых? Хто быў самым "лютым"?
Піяр апытаньня вітаецца.