Сёньня, 30 сьнежня, у Горадні ў грамадзкім прэс-клюбе адбылася дыскусія, прысьвечаная будаўніцтву Астравецкай атамнай электрастанцыі. Ніна Палуцкая: “Усе гавораць: навошта нам патрэбна АЭС? Каб мець энэргію, у нас яе не хапае. Але для чаго нам патрэбна энэргія насамрэч? Я падазраю, што - для бізнэсу. Энэргетычнае ведамства дало на пачатку году справаздачу: пачаліся сталыя пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі ў Польшчу і Нямеччыну”.