Aug 21, 2006 12:18
Людцы!
Падкажыце, калі ласка, якая кніга найбольш поўна і дакладна апісвае нарматыўны, афіцыйны варыянт беларускай мовы? Ведаю пра "Беларускую Граматыку" 1985 г. Можа, ёсць што панавей? Якія нарматыўныя дакументы прымаліся пасля 1985г.па ўдакладненню беларускага правапісу? Ці існуе ў прыродзе нарматыўны слоўнік? Нешта чытаў пра слоўнік беларускай мовы 1987г., надрукаваны з улікам Граматыкі 1985г... Якія правапісныя камісіі праводзілі паседжанні ў 90-х гг.? Якія Дакументы распрацоўваліся? Якія з іх былі прызнаныя нарматыўнымі? Дзе можна знайсці вынікі працы Тэрміналагічнай Камісіі ў 90-х гг.?
Было б файна, калі б я гэта ўбачыў у электронным выглядзе, але ж разумею ўсю сітуацыю, таму не спадзяюся на гэта, а чакаю спасылак тыпу "фбібліятэку, жывотнае". Пажадана з азначаным адрасам гэтай самай бібліятэкі і назвай кнігі/збора/часопісаў:-)