Зьбітыя і затрыманы

Jul 24, 2008 14:19

Сення ноччу пад час распаўсюда ўлетак "Свабоду Кіму" былі жорстка зьбітыя тры моладзевыя актывісты: Грышчэня Яраслаў, Ластавецкі Арцем, Спасюк Яўген.
Як паведамілі хлопцы, дзесьці каля двух задзін апоўначы у парадную дзе яны раскідалі улеткі па скрынях забеглі пяцера хлапцоў і пачалі зьбіваць актывістаў нагамі. Бойка працягвалася некалікі хвілін, пасля чаго хуліганы зьбеглі ў невядомым напрамку.
Хлопцы, калі прыйшлі ў стан, зьвернуліся да мясцовага патруля ППС, але атрымалі прыкладна такі адказ "Ластавецкага з Грышчэняй мы ведаем, гэтых ёсць за што лупіць, так што самі вінаватыя..."
У гэтую ж самую ноч, ў іншым раёне горада, быў затрыманы Аляксей Спасюк - Брат Яўгена Спасюка. Пры даглядзе асабістых рэчаў, у яго знайшлі каля 1000 улетак з лёзунгамі "Свабоду Кіму". Зараз хлопец чакае суда.
Previous post Next post
Up