Русальле.

Jun 23, 2008 15:06

У вёсцы Кузьмічы, што на Любаншчыне, у нядзелю спраўлялі Русальле. Русальле - старадаўняе, яшчэ дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з культам русалак. Гэты абрад знік у 70-ыя і зноў быў адноўлены 6 гадоў таму. Цяпер у русальлі бярэ ўдзел сем вёсак. Сем русалак змагаюцца, каб стаць галоўнай русалкай, на якой напрыканцы астатнія разарвуць вянок.


Read more... )

фота, Русальле, Любаньшчына, рэпартаж

Leave a comment

Comments 2

(The comment has been removed)

skepsys June 23 2008, 15:35:55 UTC
Па праваслаўнаму царкоўнаму календары 15 чэрвеня - Дзень Святой Троіцы - Пяцідзесятніца (Сёмуха, 50 дзён пасьля Вялікадня). Тыдзень пасьля Сёмухі - ў народзе Русальны тыдзень.

З дня Святога Духа (наступнага дня пасьля Сёмухі) пачынаўся Русальны тыдзень (часам ён называўся «крывым» і меў тыя ж забароны, што і згаданая вышэй «крывая» серада). Менавіта русалкі - міфічныя істоты, што паходзяць, згодна з паданнямі, ад тапельцаў і нехрышчоных душ, пануюць у гэты тыдзень на зямлі, то хаваючыся ў жыце, лесе ці балоце, то выходзячы апоўначы на бераг ракі і гушкаючыся на галінах дрэў. Злавіўшы чалавека, які па неасцярожнасці наведваўся ў іх уладанні, русалкі маглі заказытаць сваю ахвяру да смерці, таму, паводле народнага пераканання, хадзіць у лес альбо купацца на Русальным тыдні было вельмі небяспечна. Каб задобрыць русалак, у народзе праводзілі розныя святкаванні. Калісьці ў Гомельскім павеце дзяўчаты выбіралі са свайго гурту «русалку» і пад вечар з песнямі ішлі за вёску, дзе разам з хлопцамі раскладвалі вогнішча, у якое скідалі з галоў ( ... )

Reply


Русалле radzim June 24 2008, 01:46:38 UTC
Выглядае як беларускі варыянт Абмыцця ў рацэ Ганг. Вельмі прыгожа. Галоўнае, што гэта аж сем вёсак. Во гэта оркганізацыя!

Reply


Leave a comment

Up