Прэтэндуючы на архаіку

May 01, 2007 14:45

Нядаўна стварыла кашульку. Даматканы лён, вышыўка процягам ваўнянымі ніткамі. Усе швы выкананыя рукамі, "як бабкі ў вёсцы шыюць". Арнамэнт традыцыйны.


Read more... )

строі, рэканструкцыя, кашуля

Leave a comment

Comments 13

michalina May 1 2007, 15:06:26 UTC
цудоўна!
вельмі люблю такія рэчы

Reply


michalina May 1 2007, 15:26:40 UTC
дарэчы,вашы сучасныя кашулі з традыцыйным арнаментам - проста супер.
у мяне ў нататніку ў калонцы "планы" ўжо можа год стаіць пашыць падобную кашулю. усё ніяк час не знайду. а вы малайчына проста.

Reply

julker May 2 2007, 06:43:23 UTC
ага,ага! Яна малайчына!

Reply

skepsys May 2 2007, 22:57:38 UTC
Ну нарэшце й ты тут :) Назьбіралася "малайчынаў" :)))

Reply


dziaciuk May 7 2007, 19:11:50 UTC
Гэта копія з аутэнтычнай кашулі ці Вы зрабілі "па матывах" але па-свойму? І зь якога гістарычнага перыяду?

Reply

nataluga May 7 2007, 21:45:47 UTC
Наколькі мне вядома, аўтэнтычных сярэднявечных кашуль не захавалася, таму пра дакладную копію гаворка ня йдзе (бо няма з чаго капіяваць).
Канструктыўна кашуля адпавядае традыцыі народнага крою і шытва: не пакідаць рэшткаў тканіны, усе швы закрываюцца (т. зв. бялізнавы шво). Адзіны сумнеў могуць выклікаць разрэзы па баках, але з прагматычнага пункту гледжаньня іх выкарыстаньне абгрунтавана свабодаю руху і эканоміяй матэрыялу на кліны. Арнамэнт традыцыйны, сустракаецца на ручніках і адзеньні. Тэхніка выкананьня вышыўкі - таксама традыцыйная (процяг).
Што датычыцца гістарычнага перыяду, то гэта дакладна раней за 19 ст., бо ўжо у 19 ст. кашулі былі без разрэзаў па баках (матэрыялы захаваліся).

Увогуле, мне падаецца, што гэта неблагая заява на рэканструкцыю :)

З.

Reply

dziaciuk May 8 2007, 08:23:15 UTC
Дзякуй за змястоўны адказ.

Reply

dziaciuk May 8 2007, 08:26:36 UTC
Вы кажаце, што нічога ўвогуле не захавалася раней за 19 стагоддзе? Гэта ў беларусаў ці ўвогуле нідзе? А напрыклад, у палякаў ці летувісаў, вы знаёмыя з тым, які крой яны мелі? Можа нешта падобнае? Выбачайце, сам у гэтым дылетант, але вельмі цікава.

Reply


Leave a comment

Up