бачыла прыклад ушанавання каменнага крыжа як магілы невядомага продку.(не адзінкавы ў тым раёне). крыж увабраны ў агульную сямейную агароджу, і кожную высну , разам з астатнімі жалезнымі крыжамі, фарбуецца блакітнай фарбай)))перад ім і чарачка, і кветкі, хоць натуральна ніхто не памятае чыя дакладна тут магіла)раз побач, значыцца ўсё адно родзіч
Бачыў я адну выяву каменнай жанчыны (выкарыстана пры афармленні Музея старажытнабеларускай культуры, зала археалогіі), дагэтуль не магу дабіцца адкуль фотаздымак? А на прыведзеным здымку, здаецца, каменны крыж. Хаця з антрапаморфнасцю многіх каменных крыжоў не спрачаюся.
Я там па-шчырасці не быў, таму не ведаю дакладна. Але. Каменныя жаночыя стоды, у якіх прасочваюцца сляды наміткі ці хусткі вядомы з вёсак Залуззе і Грабаўцы Жабінкаўскага раёна. Стод з Грабаўцаў можна пабачыць у Брэсцкім краязнаўчым музеі. Яго ж выява таксама змешчана ў энцыклапедычным слоўніку "Беларуская міфалогія".
Comments 5
Reply
А на прыведзеным здымку, здаецца, каменны крыж. Хаця з антрапаморфнасцю многіх каменных крыжоў не спрачаюся.
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment