Ёсьць магчымасьць прыдбаць некаторыя кнігі з чытэльнае залі на некалькі дзён і кінуць іх на сканэр. Але вычытваць і выпраўляць распазнанае часу не хапае. Таму патрэбная дапамога!!!
Хто хоча правесьці некалькі вечароў замест галімай фрэндленты чытаючы з кампа цікавую кніжку пра беларускую традыцыйную культуру і выпраўляючы ў ёй памылкі распазнаваньня? Дарэчы, вельмі дапамагае ў гэтым праверка беларускага правапісу для Ворда, таму яе пажадана мець на кампе. А калі нехта можа яшчэ й апрацаваць для Сеціва малюнкі (гэтыя ж халерныя кнігі амаль усе з малюнкамі :))), то зусім будзе цудоўна! А мо хто мае сканэр і досыць цярплівасьці й часу каб самому перагортваць старонкі два разы на хвіліну? Ўзнагародаю ўсім вам будзе непамерная ўдзячнасьць нашчадкаў і стрыманыя рэспекты сучасьнікаў!!! ;))
Увесь гэты матэрыял плянуецца бясплатна (ай... адчапіся, жаба... :)) разьмяшчаць у Сеціве.
Такім чынам, сасканаваныя наступныя кнігі:
- Кацар, "Беларускі народны арнамент. Ткацтва і вышыўка", 1996, ~210 старонак, малюнкі
- Фадзеева "Беларуская народная вышыўка", 1991, ~200 старонак, малюнкі
- "Беларускае народнае адзеньне", 1975, ~100 старонак тэксту, малюнкі
- "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Магілёўскае Падняпроўе" 1997 - толькі часткі "Народны касцюм" (М. Раманюк) - вычытана, і "Традыцыйны тэкстыль"(Лабачэўская), ~60 старонак засталося, з малюнкамі (магчыма атрымаецца адсканаваць астатняе)
На падыходзе таксама першы том сэрыі "Беларусы"(1994) - "Прамысловыя і рамесныя заняткі" (каля 350 старонак, з малюнкамі). Чакаюць сваёй чаргі "Беларускае народнае ткацтва" Курыловіч (1981) і кнігі пра беларускі ручнік Фадзеевай(1994) і Лабачэўскай(2002).