Аказваецца, апроч кашулі быў яшчэ адзін элемент народнага мужчынскага касьцюма, які аздабляўся арнамэнтам.
Дзецюкі, мо вернем да ўжытку, га? ;) Уявіце, гэта ж кшталту файная мулька для беларускіх "сьвядомых" мужыкоў! Дый ня толькі. Скажам, модна ж сёньня цёгаць так званыя "арафаткі"... ;))
Вось толькі на жаль інфы пра тыя хусткі ня надта знайшоў:
На шыю мужчыны павязвалі "шыйную хусту", вырабленую з рэдкага даматканага палатна. На канцах яна аздаблялася вышыўкай чырвонага колеру ўзорам "у шашку" і шнш.Артыкул "Народны касцюм" (аўтар М. Раманюк), ТМКБ, том 1 "Магілёўскае Падняпроўе".
А вось прыклад арнамэнту на канцах мужчынскае хусткі з Быхаўскага ўезду (канец XIX ст., хустка захоўваецца ў Рускім Этнаграфічным музэі ў Піцеры):
UPD: Зьвяртаю ўвагу, што арнамэнт быў толькі на канцах. У разгорнутым стане хустка, на колькі я ведаю, выглядае прыблізна так:
Колеры арнамэнту й тла мне не вядомыя, але думаецца што магла мець месца нейкая разнастайнасьць. Ну чырвоным па беламу як мінімум ;)
UPD: Колеры ўжо вядомыя: сапраўды чпб :)
Энцыкляпэдыя "Этнаграфія Беларусі" і "Беларускае народнае адзеньне" (1974) пра мужчынскія шыйныя хусткі маўчаць. Прынамсі мне не патрапілася нічога.
Мо ў каго ёсьць інфа па сабжу? Фоткі? Памер? Як павязвалі? Што вышывалі? Мо хто ў музэях бачыў?