Leave a comment

Comments 8

ahromenka August 27 2010, 05:52:39 UTC
Праўдападобна, 50-я гады мінулага ст., такое на пасаг дзеўкі вышывалі. Бачыў аналягічныя. Больш сказаць не магу.

Reply

senka_polizei August 31 2010, 20:58:49 UTC
Дзякую!

Reply


skepsys August 27 2010, 08:11:37 UTC
Так званыя "брокараўскія" узоры. Не раней за пачатак XX ст. У даваенны час шмат такога шылі. А вось у 50-я шмат дзе ўжо анілінавая рознакаляровасьць з’явілася… Аднак пры тым лёгка можа быць хоць 1980-я, калі бабуля кансэрватарка ;)

Reply

senka_polizei August 31 2010, 21:09:47 UTC
Дзякую! Магу дадаць хіба словы жывых сьведкаў. Калі бабцю слухаць, першы рушнік перайшоў у спадчыну ад маці ейнае маці. Прапрабабця Прося з 1880, памерла ў 37-м годзе. Іншыя справа рук бабці - таму пазьнейшыя.

Reply


ручнікі anonymous August 28 2010, 19:30:08 UTC
Гэта дакладна не раней 20-х гадаў і не пазней 50-х мінулага стагоддзя, вышыўка па шматнітовым палатне крыжыкам, узоры познія, акрамя можа быцьручніка з вёскі касарычы, магчыма копія ствражытнага ручніка. карункі з фабрфчных нітак і узоры на іх познія з часопісаў, модныя. ад традыцыі засталася кампазіцыя, блізкасць да традыцыйнай азбабленнасці, размяшчэнне арнаментаў, каляровая гама, аблямоўка карункаў чырвонаю ніткаю, шырыня невялікая і па ўсім відаць даўжыня таксама. першы ручнік вышыта па старой намётцы, сведчаць характэрныя натканыя палоскі на тканіне.
Сяргей в. Любань

Reply

Re: ручнікі senka_polizei August 31 2010, 21:10:16 UTC
Грунтоўна. Дзякую!

Reply


alaksej August 31 2010, 09:03:48 UTC
мне здаецца, палатно даваеннае, вышыўка - 50-х гадоў

Reply


klan_land September 11 2010, 16:21:31 UTC
Вышывана дакладна пазьней, чым ткалася, магчыма старой сьляпой бабуляй, дужа канячы крыжык, акрамя апошняга ручніка. Карункі таксама позьнія, груба робленыя (нажаль на здымках не бачна, гэта лён ці бавоўна). А вось палатно сапраўды хутчэй даваеннае.

Reply


Leave a comment

Up