Сэрыя памятных манэт «Сьвяты і абрады беларусаў»

Nov 03, 2009 14:44

Сэрыя памятных манэт «Сьвяты і абрады беларусаў» - сэрыя беларускіх юбілейных манэт Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечаная беларускім народным сьвятам і абрадам. Усе манэты ў двух варыянтах: срэбныя (925 проба, намінал - 20 рублёў, з устаўкамі з сынтэтычнака крышталю) і медна-нікелевыя (намінал - 1 рубель). Дызайн манэт выкананы выпускніцай ( Read more... )

Багач, Купальле, Сёмуха, Спас, Каляды, Масьленіца, Вялікдзень, Дзяды, нумізматыка

Leave a comment

Comments 13

dziamjan November 9 2009, 15:02:07 UTC
Зараз да спісу яшчэ дадалася "Хрэсьбіны". Выйшла вельмі дарэчы. Падарыў сястычцы на вяселле.
Дызайн крыху смешны, але цалкам пазітыўны

Выява тут:
http://www.nbrb.by/press/Print/?nId=533

PS Манеты увогуле можна набыць у галаўным аддзяленні Нацбанка, вул. Талстога 6 і па вул. Каліноўскага. Дакладная адрэса гл. на сайце.
Але ж праблема у тым, што манеты доўга не залежваюцца. Як больш-менш прыгожая з'яўляецца, дык налятаюць маскалі з чамаданамі і скупаюць цалкам весь наклад.

Reply

skepsys November 9 2009, 15:31:17 UTC
//Зараз да спісу яшчэ дадалася…
Не зусім: тут толькі манэты з сэрыі „Сьвяты і абрады Беларусаў“, а "Хрэсьбіны" - гэта іншая сэрыя - „Сямейныя традыцыi славян“. Хаця сьпісы ўва ўсіх свае ;)

Reply


dziamjan November 9 2009, 15:24:56 UTC
Троху абмыліўся, гэта ўжо тэма "Сямейныя традыцыі славян". Але тым не менш яшчэ маем "Вяселле" (http://www.nbrb.by/Coinsbanknotes/CommCoin.asp?id=57) і "Улазіны" (http://www.nbrb.by/Coinsbanknotes/CommCoin.asp?id=117)

Вядома розніца паміж Літоўскім манетным дваром і Польскім вельмі істотная. Літоўскія манеты , на мой густ, нашмат прыгажэйшыя, незалежна ад серыі

Reply


Leave a comment

Up