Колькі слоў выясненняў

Apr 06, 2012 00:11

Некаторым падабаецца ідэя ўвесці ў беларускую лацініцу літару Ĺĺ, гэта значыць абазначаць мяккасць "л" аналагічна абазначэнню мяккасці ў гуках dź, ź, ń, ś, ć.

Гэтага рабіць не варта вось з якой прычыны. Гукі д, т, н, с, з, змякчаючыся, мяняюць сваю артыкуляцыю - з пярэднеязычных яны робяцца сярэднеязычнымі (у зборы твораў Яна Станкевіча такая заўвага сустракаецца, калі не памыляюся, тройчы).

У выпадку з "л" такога пераходу няма. Такім чынам, рыску над dź, ź, ń, ś, ć можна разглядаць як своеасаблівы маркер сярэднеязычнасці для мяккіх зычных.

Дзеля таго што гук "ль" - не сярэднеязычны, то і рыска яму не трэба. Хай застаецца так, як замацавалася традыцыяй: ł = л, l = ль.
Previous post Next post
Up