Імёны Венгрыі

Mar 31, 2014 00:03

У маскоўска-беларускім слоўніку Байкова - Некрашэвіча (1928) Венгрыя завецца “Вэнгрыяй”.

У доктара Яна Станкевіча ёсць форма “Вугрыя” (“Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы...” (1947), с. 42): “Вугорач - такая рыба. А Вугорцы такі народ. Вугорцы накш завуцца Мадзьдзярамі. Сталіца Вугрыі - Будапэшт. Ёсьцека й віно вугорскае”.

Азбукін у сваёй “Географіі Эўропы” мае “Вугоршчыну” (1924).

Украінцы маюць “Угорщину”.
Previous post Next post
Up