З гісторыі беларускай лацініцы

Jan 24, 2014 19:03

Тумаш да Найдзюка (16.03.1968): “Дарагі Чаславе! […] З свайго боку ці ня спробваў здабыць ад Ластаўкі за дасланы верш “ганарар” гэткага парадку: Хіба ты і забыўся, а ў гісторыі беларускіх альфабэтаў, канкрэтна ў гісторыі эвалюцыі нашай лацініцы, мы калісьці ў Вільні дакінулі й свой маленькі “грош”. Хіба помніш, што, дамовіўшыся, выслалі ў пачатку трыццатых год лісты (для большае важнасьці падпісаныя яшчэ двумя студэнтамі) у “Шлях моладзі” з прапановай завесьці ў беларускай лацініцы заміж “даблью” - W - літару V. У хуткім часе “Шлях моладзі” і пачаў ужываць гэтую літару, а за ім і блізу ўвесь лацінічны друк Заходняй Беларусі. Пара гэты дробны факт “зафіксаваць” і ў гісторыі”.

АДСЮЛЬ
Previous post Next post
Up