Колькананцаць, колькадзясят

Nov 29, 2013 09:11

Выявілася, што доктар Ян Станкевіч благаслаўляе на ўжыванне зборныя лічэбнікі лічнікі колькананцаць і колькадзясят.

Ёсць гэтыя словы ў старых аўтараў і ў старых слоўніках, напрыклад, у беларуска-польскім слоўніку Друцкага-Падбярэскага. Польскія эквіваленты гэтых лічэбнікаў - kilkanaście i kilkadziesiąt. У савецкім літаратурным стандарце гэтых лічэбнікаў няма. Яны не ўжываюцца для перакладу слоў kilkanaście i kilkadziesiąt у польска-беларускім слоўніку Авілавай - Волкавай, які дае: kilkadziesiąt - некалькі дзесяткаў; kilkanaście - некалькі (11-19).

Няма слоў „колькананцаць“ і „колькадзясят“ і ў сучасным „змагарскім“ жаргоне. Відаць, дзеля таго што няма іх у маскоўскай мове, а „змагарскі“ жаргон грунтуецца якраз на ёй.
Previous post Next post
Up