Родитель?

Jul 01, 2013 11:20

Магчыма, пра гэта дзесьці ўжо напісана, то тыцніце носам, пліз. Не магу вырашыць праблему з ужываннем слова "бацькІ" у адзіночным ліку з захаваннем нейтральнасці полу (parent, родитель). А кантэкстна пазбегнуць не заўсёды выходзіць.

Ёсць у псіхалогіі (транзактны анализ Бёрна) такія паняткі як пазіцыі Parent Adult Child (родитель, взрослый, ребенок). Адпаведна, гэтыя тэрміны ўжываюцца праз кожны сказ. Напрыклад, "маці мае схільнасць пастаянна пераскокваць з пазіцыі *Бацькі ў пазіцыю Дзіцяці і назварот" (вялікая літара ўжываецца, каб падкрэсліць, што гэта ролі, а не рэальныя ўнутрысямейныя сувязі). Можна было б і пакінуць "Бацька" для "радзіцеля", улічыўшы вялікую літару. Між тым, мне падаецца, што гэтай літары неяк малавата. Бо можна канчаткова заблытацца, разважаючы пра маці ў пазіцыі *Бацькі, бацькі ў пазіцыі Дзіцяці, і як *Бацька (то бок рэальная маці) рэагуе на Дзіця (то бок бацьку). І гэта не закранаючы астатніх сямейнікаў :)
Радзіцель?
Previous post Next post
Up