Mar 08, 2013 16:39
Пытанне да людзей, хто сустракаў у сваім жыцці носьбітаў беларускай мовы: ці заўжды яны скарачаюць у вусным маўленні "трэба было" да "трэ' было", ці не? Чамусьці мне здаецца, што заўжды. Відаць, ад таго, што два падобныя склады побач, "ба" - "бы". Адзін склад выкідаецца.
Яшчэ пытанне пра займеннікі. У маскоўскай мове ёсць такі выраз, які пішацца "не что иное, как", "не к чему иному, как" ("не" - асобна):
В человеке порядочном патриотизм есть не что иное, как желание...
Як правільна пісаць гэтыя выразы ў беларускай мове? Я сустрэў у Станкевіча напісанне разам:
16 І прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: "Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў! 17 І пабаяўся, і сказаў: "Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс" (Быцьцё 28).