Беларуская газэта - Культура мовы # 3 (Невялічкі фразэалёгічны слоўнічак: П-Я)

Feb 21, 2013 21:04

Працягваю публікаваць вытрымкі з рубрыкі "Культура мовы" Беларускае газэты, №4 (122) ад 16 студзеня 1943

Невялічкі фразэалёгічны слоўнічак
П-Я

P.S. Гэтая публікацыя дублюе зьвесткі з Маленькага маскоўска-беларускага (крывіцкага) слоўнічка Я. Станкевіча пры ўчасьці Ант. Адамовіча [1] за выключэньнем тых выпадкаў, якія пазначаны зорачкай *

[Глядзець сьпіс выразаў і адсканаваную выяву]Подавно (и подавно) - пагатове, пагатоў, пагатовю. А есьлi катораму народу ўстыд праў сваiх ня ўмецi, пагатовю нам (Літоўскі статут, 1588)
Пожалуйста - Калі ласка.
Посетить кого - Даведацца, наведацца да каго*. Чаму да нас ніколі даведацца ня прыдзеце?
Придти в себя - Агоўтацца
Придти в чувство - 1) Адыйсьці, 2) Ачуняць*
Приятного аппетита! - Сыць, Божа!
Разве это впервые? - Цi гэта пяршыня?
Сделать одолжение - Зрабiць ласку
Слава Богу! - Дзякуй Богу! Дзякуй Богу, дождж пайшоў.
Слава Тебе, Господи! - Дзякуй Табе, Божа!
Слово в слово - Слова ад слова. Рачыў расказацi тыя дастамэнты слова ад слова да кнiг сваiх гаспадарскiх упiсацi. Ліст. Вял. Кн. 1571 г. (Пташицкiй... Князья Пузыны,. 58). Ліст... слова ад слова так ся у сабе маець. Ліст 1633 г. (Пташницкий, Князья Пузыны,. 76)
Служить обедню - Iмшыць (ужываецца звычайна у дачыненьню да каталiцкае царквы).
Смотря по - Як да. Як да чалавека - адзiн пусьцiць, а другi й ня пусьцiць
Снискать расположение - Убiцца ў ласку
Совершенно весь, совершенно все и т. д. - Увесь чыста, усё чыста i г. д.
Совершенно ничего - 1) А нiчога*, 2) Нічагусенькі, 3) Ані. У кiшанi а нiчога (Максім Гарэцкі "Дзьве душы", 67). Совершенно ничего нет - А нiчога няма (нiчагусенькi няма, анi няма).
Совершенно никого - 1) А нiкога*. 2) Нiкагусенькi. 3) Анi.
Спокойной ночи! - Дабранач!
Стало быть - Знакам тым.
Стирать белье - Мыць хусьце.
Стирка белья - Мыцьцё хусьця.
Столько времени (прошло)! - 1) Ня цеперся! Вось пасьцялi ды кладземся спаць: ужо ня цеперся (Калюга "Нядоля Заблоцкіх", 32). 2) Цi цеперся!
Так сказать - Казаў той. Жывое, Богам створанае хараство, казаў той (М. Гарэцкі, "Дзьве душы", 170).
Так-то - 1) Дык-жа* гэтак. Так-то было сделано - Дык-жа гэтак было зроблена. 2) Так i так. С ним так-то поступили - Зь iм зрабiлi так i так.
Таким образом - 1) Такiм парадкам. 2) Гэткiм* парадкам, 3) Гэнкiм* парадкам.
Такой-то - Такi й* такi.
Тем паче - 1) Пагатове, пагатоў, пагатовю. А есьлi катораму народу ўстыд праў сваiх ня ўмецi, пагатове нам. (Літоўскі Статут 1588).
Тише иди, едь - Памалу йдзi, едзь.
То и дело - 1) Абярняся. 2) То бо* то. То бо то нурцуюць вочы ў прасторах. Ул. Дубоўка
Тогда как - 1) Тымчасам як; 2) Тымчасам-жа; 3) Тым-жа* часам. Он высок, тогда как его родители были малого роста - Ён высокi, тымчасам (тым-жа часам, тымчасам-жа) бацькi ягоныя былi малога росту.
Тогда-то - Тады й тады.
У черта на куличках - 1) За сьветам. 2) Процi лiха на ўзгорачку.
Упасть в обморок - 1) Замлець. 2) Абамлець.
Утолить жажду - Прагнаць смагу.
Утолять жажду - Праганяць смагу. Гаварыўшы трэба-ж, як тое кажуць, смагу праганяць (М. Гарэцкі "Антон", 12)
Хлеб да соль! - Сыць, Божа!
Что касается - 1) Што да; 2) Як на. Что касается меня, мне все равно - Што да (як да*) мяне, дык мне ўсе роўна.
Что угодно - 1) Што хаця. 2) Што хоця. Гатоў быў зрабiць што хоця. (Зарэцкі "Сьцежкі-дарожкі", 219). 3) Чаго трэба?
Чтоб ты пропал! - 1) Каб ты спрогся! (Чачот, "Песьні", 91) 2) Каб ты спруцiўся! 3) Каб ты здох!
Я (ты, он и т. д.) прав - 1) Мая (твая, ягоная i г. д.) праўда. 2) Я добра кажу (раблю), ты добра кажаш i г. д.





UPD. Перайсьці да агульнага сьпісу публікацый.
Previous post Next post
Up