(no subject)

Apr 11, 2011 22:06



\

~19 гадзін.

Застаўся адзін памерлы ляжаў накрыты між "хуткімі". Лекар размаўляючы па тэлефоне кажа што ўсіх мёртвых ужо вывезлі. Хуткіх штук 7 з боку цырка больш за дзесятак стаіць ля палацу рэспублікі.
У двары "цэнтральнага" машыны МЧС. Некалькі аўтазакаў. Дзеянні міліцыі - разгубленыя. Забараняюць здымаць, просяць выдаліць здымкі але няпэўна, адпускаюць. Прашпект (там дзе выхад з боку цырка) часам перакрываюць каб людзі маглі перацсці. Кастрычніцкая ачэплена па дыяганалі.

З боку купалаўскага тэатра ля выхаду валяюцца акрываўленыя анучкі.
Пераход праз нямігу зачынены. Бракуе транспарту людзі пешкі ідуць па лініі мэтро ў абодва бакі. Калі ехаў туды чуў абрыўкі размоваў людзей па сотавым, яны складаліся з назваў станцый мэтро і пытанняў ці ўсё добра. Сетка забіта, датэлефанавацца немажліва. Панікі на час калі я прыехаў ужо не было.

















Previous post Next post
Up