КРЫТЫКІ

Feb 07, 2010 11:52

Музычныя журналісты пішуць пра музыку, музыкі ў сваю чаргу гэтую музыку ствараюць ( Read more... )

крытыкі

Leave a comment

Comments 19

koolamesa February 7 2010, 11:01:04 UTC
++Як вы лічыце, ці варта самім музыкам быць крыху журналістамі, ці варта нешта такое музыкам пісаць?++
_Варта! Талент трэба ўжываць для справы!

Reply

buzzika February 7 2010, 11:22:43 UTC
мяне зьдзіўляе, што часам нашыя крытыкі ня ведаюць элементарныя рэчы зусім. напрыклад, што няма такога гурта Rolling stone і такога часопісу Rolling stones. А гэта адныя з найзнакаміцейшых паняцьцяўяк мінімум, што будзе, калі ўвогуле у андэграунд палезьці? Жопа будзе

Reply

koolamesa February 7 2010, 12:26:24 UTC
Мяне не здзіўляе. Я тут у Маскве даўно прызвычаіўся, што прафэсіяналаў увогуле мала. На Беларусі гэта не так бачна, бо мала спажыўцоў і мала вытворцаў. А вось у Расеі.... Нават у газэтах кшталту "КомерсантЪ" такія глупствы пра кіно й музыку пішуць, што нават я магу заўважыць.

Reply


lelichak February 7 2010, 17:31:02 UTC
Кожны павінен займацца тым, што ў яго добра атрымліваецца. Калі ў цябе добра атрымліваецца граць і пісаць, то тады грай і пішы :)

Reply

buzzika February 7 2010, 18:39:24 UTC
Дзякуй, я таксама так лічу! Як здароўе?)

Reply

lelichak February 7 2010, 23:47:03 UTC
Зранку было вельмі нявельмі. А зараз, а другой ночы, вельмі нават вельмі :)

Reply

buzzika February 8 2010, 07:24:40 UTC
Дык ты таво, не хварэй больш так)

Reply


zojkinsnake February 7 2010, 19:23:09 UTC
есть и музыканты говеные и журналисты. И наоборот. Если получается и то и другое, то почему бы и нет? Лично для тебя я выбрала только музыку:) а для того чтобы критикой заниматься нужно знать больше чем сам музыкант. Вот.

Reply

buzzika February 8 2010, 07:37:50 UTC
А я лічу, што зараз музЫке проста мала ТОЛЬКІ граць на інструменце. Калі хочаш быць зараз цікавым, актуальным, то ты павінен быць яшчэ і мэнэджэрам, ведаць нейкія новыя тэндэнцы, ведаць, што робяць твае калегі. Калі хочаце - ведаць, што робяць канкурэнты. Важна разумець чым ты займаешся, адкуль яно прыйшло, на чым грунтуецца. МузЫка, які ня ў зуб нагой, напрыклад, хто такі Боб Марлей (ёсьць такія)і за што яго варта слухаць, для мяне гэта сьмешна і дзіўна. Такім можа быць звычайны слухач, але не выканаўца, дя якога прыслухваюцца. Таму сёньня проста музыкі ўжо мала, нават самай таленавітай, трэба яшчэ і "матчастку" ведаць)

Reply

zojkinsnake February 8 2010, 11:45:32 UTC
я там опечатку сделала. Не "тебе" а "себе". У меня нет ни опыта ни таланта чтобы заниматься критикой и журналистикой. Вот я о чём.

Reply

buzzika February 8 2010, 12:05:08 UTC
Зоя, я зразумеў, што мела наўвазе) але я ўжо ня толькі пра журналістыку

Reply


mrrmiau February 8 2010, 17:08:45 UTC
Калі здольны быць журналістам ці крытыкам -- у чым праблема? У нашай рок-музыцы, па-мойму, даўняя традыцыя, што музыканты яшчэ і журналісты, радыёвядучыя і гэтак далей. Успомніць Камоцкую, Вольскага, Вайцюшкевіч калісьці са мной рабіў перадачу пра этно, іншыя тады былі, Кулінковіч вунь як добра піша, Руся, Хаменка на радыё працуюць, ды й мноства прыкладаў.

Reply

buzzika February 8 2010, 21:52:19 UTC
Я для сябе ўсё гэтае вызначыў. Дарэчы, менавіта быць "журналістам" не хацелася і быць ня хочыцца.
Мне больш цікава назіраць, апісваць творчы працэсс знутры, з боку выканаўцы, калі нешта разуееш у гэтай "кухні" з практычнага боку. Мне здаецца гэта шчырым і натуральным.

ЗЫ. Дарэчы, паважаная, як наконт канцэрту нашага 23 лютага? Запрашаем!) Вас чакаць?)

Reply

elenphant February 10 2010, 21:02:15 UTC
Па-першае, пра крытыку. Нажаль, у нас вельмі мала людзей, якія сапраўды - добрыя крытыкі і ведаюць, што робяць. Але есць і такія (ведаю прыватна), якія пазіцыяніруюць сябе ВЯЛІКІМІ журналістамі і ведаўцамі музыкі, а насамрэч нават граматычныя памылкі ў тэкстах выкладваюць - у інтернет!!!!! - гэта проста жах. Я ўжо не кажу пра стылістыку!!! Карацей, я лічу, калі ў цябе атрымліваецца, чаму не? Галоўнае, каб не было сорамна за тое, што робіш - ні за музыку, ні за крытыку.
Па-другое, вельмі чакаю 23)))) хутчэй бы!!!

Reply


Leave a comment

Up