Каляндар.

Feb 25, 2016 20:14

26.02.2016г.
26.02.1829 году ў г.Бутэнхайм,раён Бамберг,зямля Баварыя,Нямеччына,нарадзіўся Лівай Страўс(Лёб Штраўсс).


Той,хто сваімі уласнымі рукамі стварыў лягенду,што называется джынсы "Лівайс".
Гісторыя гэта доўгая.Італьянскае слова "gene" некалі азначала тканіну кшталту саржы,з дыяганальным перакрыжаваньням ніткі.Выраблялася яна ў г.Нім,Францыя,а з Генуі,Італія,пастаўлялася індзіга дзеля афарбоўкі яе.Дарэчы-вось з гэтага робіцца індзіга:


А выглядала гэтая тканіна прыкладна вось так:


Нявядомы мастак 17 стагодзя(Калі гэта ня падробка,зразумела).
Як бачым,асаблівым шыкам адзёжа ня вызначалася.Шык прыйшоў апасьля,моцна апасьля.А пакуль,у 1853 годзе з канаплянай тканіны,што ішла на выраб ветразяў,Лівай замовіў першыя порткі.Выглядалі яны прыкладна вось так:


А насілі іх вось такія мужыкі:


Здавалася б,ну што на іх марнаваць мазгі,выдумліваючы ўсялякую халеру,скляпаў,ды прадаў,але ж марнавалі,ствараючы вось гэткія пёрлы ды разынкі:


Сам лэйбак-твор мастацтва!
Ці ў жалезе:


Казка!
А гузік?Ну на якую трассу рабіць вось гэта:


Але ж рабілі!!!Дарэчы,аб клёпках!Джэйкаб Дэвіс(Якаб Йёфіс),


яшчэ адзін эмігрант,гэтым разам з г.Рыга,Латвія,у 1872 годзе закляпаў дзеля моцы стыкі швоў на джынсах Страўса і на ўсё жыцьцё стаў яго кампаньёнам,разам ствараючы вось тут:


і вось тут:


свае Джынсы.Прамотвалі грошы на рэкляму нагавіцаў для рабацяг:


І дачакаліся шыку!Хай ня самі,а іх нашчадкі,вось яны,


што зрабілі джынсы адзеньнем для міліярдаў.
З днём народзін,Штаны!!!

Выявы ўзятыя з https://www.google.by
Вялікі дзякуй выклаўшым!

Февраль

Previous post Next post
Up