ФАРБА

Mar 26, 2011 19:50

Згадзіцеся, што ў нашых цырульнях і салонах прыгажосьці карціну калі мужчыне фарбуюць валасы даволі рэдкая. Я зараз не пішу пра маладзёнаў якія эксперыментуюць са зьнешнасьцю.Тут ідзе справа пра старэючых заможных чувакоў якія маладзяцца ( Read more... )

надзённае, life, нататкі

Leave a comment

Comments 10

koza_skripa4ka March 26 2011, 19:37:06 UTC
а по мне седина - это весьма импозантно :))

Reply

brodzki March 26 2011, 19:56:30 UTC
Дык ты проста знаходка для старпёраў якія лічаць сябе мача:)))

Reply

koza_skripa4ka March 26 2011, 19:59:29 UTC
эх...
и чо - больше на меня никто не поедется? беда... )

Reply

brodzki March 26 2011, 20:00:43 UTC
Хто сказаў? павядуцца, павінны натоўпамі бегаць:)))

Reply


euga March 26 2011, 20:28:52 UTC
Успомнілася навэла Томаса Мана "Смерць у Венецыі". :)

Reply

brodzki March 26 2011, 20:38:43 UTC
Сапраўды, шмат хто забывае, ад старасьці ня зьбегчы:)))

Reply


lada_aleinik March 26 2011, 20:54:11 UTC
А я вось згодна з першым каментатарам:)) Сівізна мужчын рэдка псуе. Неяк наадварот - быццам бы дадае рэспектабельнасці. Нават калі згадаць якіх-небудзь прыгажуноў-знакамітасцяў... І Ален Дэлон, і Рычард Гір, і Эрык Робертс, і Пірс Броснан сталі выглядаць з сівізной значна больш імпазантна ды прадстаўніча. Нейкі асаблівы лоск набылі...

На філфаку адзін прафесар неяк пафарбаваўся. Быў зусім сівы, і раптам прыйшоў на працу з чорнымі, як смоль, валасамі. (Ён тады ажаніўся з даволі маладой жанчынай, відаць, у гэтым была прычына фарбавання). Гэта было так камічна, што ажно шкада зрабілася дзядзьку:)

Reply

brodzki March 26 2011, 21:10:53 UTC
Вядома калі хадзіў сівым, а потым пафарбаваўся ў брунэта басмай дык вядома ж сьмешна, але ж цырульнікі спадзяюцца што з з'яўленьнем новай фарбы да такога мужыкі даходзіць ня будуць. Што да жаночых густаў, дык часам яны парадаксальныя, але не мне судзіць:)))

Reply

lada_aleinik March 26 2011, 21:24:08 UTC
Наконт жаночых густаў Вы маеце рацыю!) Сама неяк пра гэта думала... Мужчыны найчасцей (у пераважнай большасці выпадкаў) маюць стандартныя арыенціры - бландзінка, стройная, ногі доўгія, грудзі пышныя:)) А калі прыслухацца да тых "крытэрыяў", якія жанчыны прад'яўляюць да мужчын - тут такі шырокі дыяпазон...
Адна мая сяброўка ўсё жыццё аддае перавагу тоўстым... Здорава гучыць, калі яна хваліцца - маўляў, да мяне сёння мужык клеіўся - тоўсты, пузаты, ну, карацей, класны:)) Другая любіць лысых... Лічыць, што яны выглядаюць "небяспечна", "інтрыгоўна":)) Слухаючы іх, я разумею, што ў мяне зусім "неарыгінальны" густ:))

Reply

brodzki March 26 2011, 21:42:34 UTC
Арыенціры стандартныя, але ж жонкі далёка не ва ўсіх бландзінкі даўганогія і пышнагрудыя, бо дзе ж столькі іх узяць. дарэчы недзе чытаў што густы закладваюцца на генным узроўні і ня нам вырашаць, а нашым продкам:)))

Reply


Leave a comment

Up