ПРА ФУТБОЛ

Dec 17, 2010 16:32

Так хацелася ўбачыць у Менску "Ліверпуль", але ж БАТЭ едзе ў Парыж. "Батонамі" сьнадаць будуць "парыжскія ваўкі", што зрэшты ня так і дрэнна. Там Макелеле, Жюлі, Ратэн граюць. У любым выпадку будзе на што паглядзець. Адзінае, насьцярожвае позьні час пачатку матчаў. У сярэдзіне лютага напэўна надвор'е будзе не надта лепашым за цяперашняе. нагамяч

Leave a comment

Comments 8

bihi_puuk December 17 2010, 16:25:02 UTC
Нецiкава...

Reply

brodzki December 17 2010, 17:26:21 UTC
Атрымаюць яны па самыя памідоры і давераная асоба не дапаможа. Як там Рудзік, у Дынаміа не зьбіраецца?

Reply


dziki_kaban December 17 2010, 22:05:14 UTC
Я вось таксама расчараваны. Дмуаў прыедзе хто пацікавей. А тут пуаля звычайныя... Прытым што гамон батонам... Хаця, халера яго ведае. Мяч круглы.

Reply

brodzki December 18 2010, 07:48:36 UTC
Круглы, але другая каманда чампіянату Францыі ўсё ж ды і перапынку ў іх няма. Трэці аргумэнт, неяк так атрымліваецца традыцыйна, што савецкія, расійскія і беларускія клюбы з французамі граюць кепска.

Reply

dziki_kaban December 18 2010, 08:30:05 UTC
Ага, адзін Спартак з Марсэлем чаго варты. Хаця, матывацыі ў нашых болей. Ды да таго ж могуць традыцыю-та й паламаць.

Reply

brodzki December 18 2010, 09:27:40 UTC
Матывацыя спарва добрая калі яна падтрымліваецца майстэрствам. Чаго вартыя хаця б абаронцы "жоўта-сініх" бачна па дзьвюх апошніх гульнях. І штосьці падказвае пасьля перапынку ў чампіянаце лепей яны не стануць.

Reply


Leave a comment