Беларускай Краёвай Абароне 70 год.

Mar 06, 2014 09:27

Тыднёвік  БЕЛАРУСКІ РАБОТНІК, 19 сакавіка 1944 г., БЭРЛІН.

ЗАГАД
Прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады
Для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкага бандытызму, які грабіць і нішчыць наш край, забівае нявінных людзей і рабуе іх маёмасць, на падставе Арт. ІІ Статуту Беларускае Цэнтральнае Рады, загадваю:
  1. Стварыць для абароны Бацькаўшчыны Беларускую Краёвую Абарону.
  2. Правесці дня 7 сакавіка 1944 году пакліканьне ўсіх афіцэраў і падафіцэраў былых арміяў: царскай, польскай, савецкай, добраахвотніцкіх з 1918-1920 гадоў і іншых у акругах: Менскай, Слуцкай, Баранавіцкай, Слонімскай, Вялейскай, Глыбоцкай і Наваградзкай.
Пакліканьню падлягаюць усе афіцэры ў веку да 57 гадоў уключна і ўсе падафіцэры ў веку да 55 гадоў уключна.
  1. Паклікаць адначасна на службу Беларускай Краёвай Абароне ўсіх мужчынаў народжаных у гадох 1908, 1909, 1910, 1911, 1912, 1913, 1914, 1915, 1916, 1917, 1921, 1922, 1923 і 1924, вызначаючы пакліканьне іх у памененых у пункце 2-м акругах на 10 сакавіка 1944 году.
  2. Пакліканьне праводзяць Намеснікі Б.Ц.Р. у акругах, Акруговыя начальнікі Б.К.А. і начальнікі паветаў.
  3. Не пазьней, як праз 3 гадзіны пасьля абвешчаньня загаду, кажны падлягаючы пакліканьню павінен адправіцца ў валасны зборны пункт, згодна з накіраваньнем валаснога старшыні, адкуль будзе высланы ў паветавы цэнтр для лекарска-камісыйнага агляду.
З сабою забраць:
Вопратку і абутак у добрым стане.
3 пары бялізны.
Прылады да ежы і мыцьця (лыжка, ручнік).
Асабістыя рэчы.
  1. Хто па атрыманьню загаду ня зьявіцца ў вызначаным часе і месцы, зьяўляецца здраднікам і будзе пакараны надзвычайным судом карай сьмерці.
  2. Нагляд за ўтварэньнем і пакліканьнем у Б.К.А. пераймаю на сябе, як Прэзыдэнт Б.Ц.Р. Кіраўніцтва над пакліканьнем даручаю ад імя Б.Ц.Р. маёру Ф.Кушалю.
Я упэўнены, што кажны беларус выканае свой абавязак у справе хутчэйшага ачышчэньня нашай Бацькаўшчыны ад бальшавіцкіх бандытаў, каб пасьля пакліканыя гэтым загадам маглі вярнуцца да спакойнай працы ў сельскай гаспадарцы, на фабрыках і заводах.
Менск, дня 6. ІІІ. 1944 г.

Прэзыдэнт
Беларускае Цэнтральнае Рады
Р. АСТРОЎСКІ

БКА

Previous post Next post
Up