Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Pravo.by не ведае дзяржаўныя святы?
У
мінулым пасце я напісаў, што Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга адзначаецца 13 мая. А тут выпадкова ўключыў БТ і бачу, што 8 мая БРСМаўцы святкуюць гэты самы Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Моцна задумаўся - як так можа быць? Я ж не з галавы пісаў, а зверыўся з календаром
Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу (гл. скрыншот).
Аказваецца, таварышы з Pravo.by мяне падвялі: насамрэч Дзень Дзяржаўнага герба РБ і Дзяржаўнага сцяга РБ адзначаецца ў другую нядзелю мая (гл.
Указ прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 "Аб дзяржаўнах святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь"). Сёлета як раз такі 8 чысло і прыходзіцца на другую нядзелю мая, а вось 13 чысло выпадае на пятніцу...
Я вось што падумаў - хрэн з ім, з гэтым памылковым каляндаром у іх на сайце. А раптам Pravo.by памылкі ў тэкстах нарматыўна-прававых актаў робіць?..