У школьных падручніках рэкамендуюць чытаць «БелаПАН»

Nov 21, 2012 08:56


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Давялося пагартаць падручнік па інфарматыцы для 9-га класа. І ведаеце, што я вам скажу - прыкольная праграма ў сённяшніх школьнікаў. Нейкія праграмкі пішуць, анімацыю ў "Macromedia Flash" малююць... Не тое, што ў нас у свой час - стаялі дабітыя " ( Read more... )

Беларусь, кнігі, адукацыя, фота, прэзідэнт, інтэрнэт

Leave a comment

Comments 5

galinaeditor November 21 2012, 06:56:38 UTC
Працэс стварэньня падручніка курыруе спэцыяльны чалавек зь Міністэрства адукацыі - мэтадыст. Гэта ён адказны за напаўняльнасьць падручніка рознымі матэрыяламі, у тым ліку тымі, якія тэарэтычна могуць быць неабавязковымі. І тут ідэалёгія перш за ўсё! Таму сайт прэзыдэнта - у першую чаргу. Больш за тое, гатовы падручнік перад выпускам у друк чытаюць спэцыяльныя людзі зь Міністэрства адукацыі, а потым з Адміністрацыі прэзыдэнта. І яны шлюць свае заўвагі - заўважце, калі падручнік ужо адрэдагаваны, сто разоў вычытаны карэктарамі, завярстаны, правераны і аддрукаваны ў колеры адным асобнікам - тыпу: у падручніку мала ўвагі надаецца дзяржаўнай ідэалёгіі. І няважна, што гэта падручнік інфарматыкі. І што рабіць? Бяз подпісаў з міністэрства і адміністрацыі падручнік ня пойдзе ў друк, таму аўтары вымушаныя выкручвацца і ўстаўляць трохі ідэалёгіі. Сумна гэта, усе ўдзельнікі працэсу разумеюць абсурд гэткае сістэмы, але робяць як загадана зьверху.

Reply

berasneu November 21 2012, 07:00:48 UTC
Ну я ў прынцыпе так і ўяўляў гэты працэс, але як праскочыў БелаПАН? :)

Reply

galinaeditor November 21 2012, 07:22:53 UTC
Мяркую, тыя ідэёлухі, якія курыравалі гэты падручнік, проста недагледзелі, бо яны надрэсіраваныя на тое, каб было больш ідэалёгіі, а не на адсочваньне крамолы. Хаця гледзячы якая крамола - спасылкі на белпартызан і хартыю яны дакладна не прапусьцілі б. Значыць, БелаПАН у іхным сьпісе крамолы адсутнічае: не было загаду зьверху, а самім праяўляць ініцыятыву... гэта ж трэба яшчэ ісьці на сайт і чытаць - а там "многа букаф".

Reply


artem_ablozhei November 21 2012, 08:22:18 UTC
галоўнае что АГЛ заўсёды малады на сайце!))

Reply

berasneu November 21 2012, 08:24:51 UTC
Ну! Як Ленін)

Reply


Leave a comment

Up