Белая каманда

Mar 12, 2010 11:40


Адзін з першых

(З дзённіку ўспамінаў)

19 жніўня 1941 году нямецкія войскі ўступілі ў наш родны горад. 22 жніўня ў напаўразбураным будынку гарадзкое школы №11 пачаў працаваць першы магістрат (гарадзкое самакіраўніцтва). Пачаліся гарачыя арганізацыйныя тыдні. Ішла рэгістрацыя працоўных, якая адбывалася ў двох пакойчыках, перапоўненых народам. Аднойчы я заўважыў нейкую, як мне здалося, падазроную асобу апраненую напоў у вайсковую ўніформу, падобную да камандзера чырвонай арміі, ці можа нават і супрацоўніка НКВД. Гэта быў Александр Б., беларус зьнеткуль з Баранавіцкае акругі. Прыбыў ён сюды разам з вайсковымі нямецкімі часткамі, каб удзельнічаць у агульным змаганьні супроць бальшавізму за вызваленьне нашае Бацькаўшчыны-Беларусі. Бацька ягоны быў сьведамым беларусам і у гэтым духу выхаваў і свайго сына. Навучаньне у беларускай гімназіі яшчэ замацавала ў хлапцу пачуцьці нацыянальнае годнасьці. Александр ня раз зьдзіўляў мяне сваймі ведамі з галіны гісторыі Бацькаўшчыны, замілаваньнем да свае роднай паэзіі і літаратуры. Але больш за ўсё цікавіла яго вайсковая справа. Ён падпарадкаваў ёй усё сваё жыцьцё, імкненьні і здольнасьці. З цягам часу Александр пачаў атрымоўваць узнагароду за ўзнагародай, і досыць хутка рухацца па вайсковай драбіне. Вайсковы лёс кінуў яго да нас у Гомельшчыну, дзе нямецкім камандаваньнем яму была даручаная вельмі адказная праца па фарміраваньню атраду супроць сталінскіх бандытаў. Калі атрад быў сфармаваны, Александар яго ўзначаліў. Ён стаўся пагрозаю сталінскіх бандытаў на Гомельшчыне, бо дзе-б не зьяўляўся, ці то ў Чачэрскім, ці то ў Буда-Кашалёўскім раёне, - усюды знаходзіў бандыцкія логавы і бязьлітасна зьнішчаў іх. Лютай злосьцю ненавідзелі яго бандыты. Затое, з вялікай пашанай і каханьнем адносіліся да яго мясцовыя сяляне, бо там дзе пабываў атрад Александра, жыцьцё на некаторы час уваходзіла ў звычайныя, супакойныя абставіны. Атрад гэты, г.зв. "Белая каманда", створаная была ў сьнежні месяцы 1941 г., сваю назву яна атрымала ад самых "партызанаў", якія як агню баяліся жаўнераў гэтага атраду, апраненых у зімовую белую вопратку. Каманда атрымала ад іх мянушку "белякі". У далейшым, гэтая назва ўвайшла ў звычай і была аформленая афіцыйным загадам. У першыя месяцы атрад налічваў толькі 17 чалавек, але хутка вырас да 30, потым стаўся ротай і, урэшце, батальёнам. Разам з ростам атраду, рос і ягоны камандзер, які выхоўваў свой атрад у духу сяброўства, узаемадапамогі і адданасьці вялікай справе змаганьня за вызваленьне Бацькаўшчыны ад крыважэрнага жыда-бальшавізму. Атрад па свайму складу быў выключна беларускім. 92% у ім складалі мясцовыя беларусы. Сам начальнік атраду, як я ужо казаў раней, быў адным з сьведамых беларусаў-нацыяналістых.


Шмат баёў і штурмаў вытрымаў атрад. Часта яму даводзілася сустракацца з ворагам, які пераважаў яго колькасна, але заўсёды перамога была на баку "Белай каманды".

У нашым жа Гомелі Александар знайшоў сабе і баявую сяброўку жыцьця, але жанімства, нават дзіцёнак, ня супынілі ягонае нястомнае баёвай дзейнасьці. Наадварот, як мне здавалася, ён пасьля гэтае зьмены ў собскім жыцьці, як бы атрымаў дадатковы стымул для змаганьня ня толькі за свой народ, сваю айчыну, але і за сваё дзіця і жонку.

Шмат разоў сустракаліся мы з Александрам. І ніколі, нават тады, калі над Гомельшчынай навісла крывавая пагроза часовага звароту бальшавікоў, надзея на перамогу не пакідала яго. Ён казаў - бальшавіком ня бываць на беларускай зямлі, Сталіну ды ягонай жыдоўскай хэўры больш не валодаць намі-беларусамі.

Як камандзер, у кожных абставінах ён цікавіўся ў першую чаргу аж да дробязяў жыцьцём сваіх жаўнераў. Былі выпадкі, калі ён прыносіў да нас вершы сваіх жаўнераў і сам прасіў рэдакцыю дапамагчы літаратурнаму росту здольнасьцяў паэтаў-змагароў. Вайна і змаганьне, паэзія, вялікая ненавісьць і неабсяжнае каханьне да ўсяго прыгожага, жаўнерская суровасьць і пяшчотная агульна-чалавецкая мяккасьць - гэта былі ягоныя асаблівыя рысы.

Лёс гістарычных падзеяў кінуў нас у розныя бакі, але неяк зусім нядаўна я выпадкова даведаўся, што атрад і цяпер існуе і працягвае змаганьне з сталінскімі бандытамі на абшарах нашае Бацькаўшчыны. Ён вырас у батальён. За гэты час ён выйграў звыш 50 баёў, з якіх 20 штурмавых. Атрымаў добрае ўзбраеньне. У змаганьні з бандытамі здабыў шмат зброі, якою цяпер забяспечвае і іншыя супрацьпартызанскія атрады. Няхай-жа кароценькая гісторыя атраду і ягонага камандзера пазнаёміць чытача з адным з тых шматлікіх, сапраўды народных рухаў, якія па сутнасьці зьявіліся пачаткам такой магутнай вайсковай арганізацыі нашага народу, як Беларуская Краёвая Абарона.

А. Д-ка

Беларуская газэта. - 24 чэрвеня 1944 г.

Ёсць яшчэ ў каго якія звесткі пра "Белую каманду" і пра загадкавага Аляксандра? Увогуле ня чуў да сюль пра нацыянальныя вайсковыя фарміраванні на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася пад вайсковым кіраваннем. Што гэта за частка, якія меркаванні?

крыніцы, асобы, паліцыя, рэаліі

Previous post Next post
Up