Працяг мазгапраўства.

Feb 22, 2012 12:28

Звязалася я з тэрапеўтам. Палягчала. Яна мне ня раіла ісьці на расстаноўкі зараз дзеля сябе. Дзеля Мужа варта. А мне і так хопіць. Усёткі эмацыянальныя людзі патрабуюць меньш уплыву звонку).

Учора адчула сябе на мяжы адчаю. Пры тым, што быў цудоўны дзень, увечары зразумела ўсе змены, якія адбыліся за апошні час. Яшчэ раз асазнала, што дайшло да крызісу. Вельмі рада, што нешта мяняю. Хай праз боль, але я ўжо адчуваю змены. І яны вельмі моцныя.

Часам бываю неадэкватна. Зрываюся. Учора зразумела, што неадрэагаваўшы і не крычаўшы было б нават лягчэй (Ліза, дзякуй за падказку, неяк убачыла іншы варынт).  Хаця разумею, што гэта ад стомы. І фізічнай і псіхалагічнай.
Ня плачу. І гэта ня добра. Давяла сябе да малочніцы. Усёроўна з цела сваё выйдзе). Не адным шляхам, так іншым.

Згубіла сваё месца. Ране была нейкім аўтарытэтам сярод маладых матуль. Разумею, што не патрабую славы, але зразумела, што пазіцыя згублена). З аднаго боку сама не хачу вучыць, расказаваць, дзяліцца. Неяк мне майго мацярынства шмат. Ня хочацца лішні раз пра яго. 
 З другога боку і сярод бяздзетных ужо ня ў тусоўцы. Нейкая прастрацыя.

Яшчэ зразумела, што з дзьвумя дзецьмі я ў аўтсайдзе. На пачатку думала, што мне падаецца, што я надумваю. Ан не. Так і ёсьць. Па розных прычынах цяпер нават у кампаніі аднадзетных я ня ўпісваюся. Ціпа ну з адным ладна, а тут жа ж два. Прычыны ва ўсіх розныя, але вынік адзін. Прычым зусім у розных кампаніях.

Перамены. Да іх трэ прызвычаіцца. Ня добра, ня дрэнна. Проста факт.

Па троху становіцца ўсё на свае месцы. Мне падабаецца. Пачынаю адчуваць моц. А яна ў мяне вельмі вялікая.
 І да. Мяне шмат. І шмат будзе заўсёды. Я моцная. Нарэшце я гэта прызнаю і прымаю.

Псіхатэрапія

Previous post Next post
Up