Вазок для Міхалінкі

Oct 30, 2009 16:50


Нечакана для сябе ізноў далучылася да акцыі "Вазок для Міхалінкі".

Некалі ўкінула ў гэты праект пару капеек (далёка не так шмат, як трэба для выкупу вазка!), а зараз вельмі радая таму, што збор грошаў дайшоў да стадыі, калі мы замовілі і аплацілі складны электрычны вазок RAPIDO.

Грошы з Беларусі, штопраўда, прыедуць толькі ў нядзелю, але тут у Варшаве знайшліся варыянты каб не чакаць панядзелку і выкупіць вазок на аўкцыёне ўжо зараз. Перамовы з прадаўцом і пару тэхнічных фармальнасцяў я ўзяла на сябе. :)Прадавец, дарэчы, вельмі пранікся гісторыяй і пагадзіўся даслаць пасылку за свой кошт, не беручы 150 злотых (каля 150 тыс. белрублёў) за дастаўку.  Агульны кошт атрымаўся 4500 злотых (або каля 4,5 мільёнаў белрублёў)

Спадзяюся, што ўжо ў панядзелак вазок вышлюць на Варшаву кур'ерскай службай, а потым у лістападзе нехта з добрых людзей (магчыма, adelka ) забярэ вазок у Беларусь, каб перадаць michalinka .

Калі б не burbalka , усяго гэтага не адбылося б. Я вельмі радая, што ёсць людзі, якім не проста неабыякава, а якія могуць усё скаардынаваць.

І вельмі чакаю, калі можна будзе павіншаваць michalinka са спаўненнем калядных жаданняў, няхай яны і збываюцца крыху пазней, чым адразу пасля таго як іх загадаеш...

Previous post Next post
Up