Блукаючы па вузкіх вулках Вільні, часам можна пачуць сапраўдны крык душы :)) У куце здымку - зацёрты літоўскай рукой надпіс "Вільня - наша!"
У будынку гатэля, у якім я спыніўся, у міжваенны час жыў Рыгор Шырма. Надпіс на гэтай шыльдзе, як і на беларускамоўных шыльдах Скарыне і Каліноўскаму, чамусьці амаль нечытабельныя.
Пахаваньне лідэраў беларускага нацыянальнага руху пачатку мінулага стагоддзя Івана і Антона Луцкевічаў на могілках Роса. Парэшткі Івана Луцкевіча былі перавезены сюды ў 1991 годзе з польскага Закапанэ, дзе ён памёр у 1919 годзе ад сухотаў. Антону пашанцавала яшчэ меней: ён загінуў у саратаўскай турме НКУС, а ягоная магіла ў Вільні толькі сімвалічная.