дрэвы

Apr 26, 2013 08:21

пасаджана гэтай вясной (нейкія дробязі яшчэ восеньню)...

дуб - 50, ясень - 20, ліпа - 20, клён - 20, вяз - 20, вярба - 120, топаль - 100

...унукам будзе чым печ тапіць. а можа нешта й дзецям.

лес

Leave a comment

Comments 16

uladzimer April 26 2013, 07:12:11 UTC
Ну дык знатны гай атрымаўся!

Reply

b0rmann April 26 2013, 07:17:01 UTC
атрымаецца. магчыма.

ўсё, акрамя вярбы й топаля, пасаджана да існуючага лесу - да розных прагалінаў і плешаў. калі 10-20 адсоткаў праз 5 гадоў будуць жывыя і выглядаць сапраўды дрэвы - буду цалам задаволены. ну, а вярба і топаль - гаўно дрэва - пасадзіў на бераг ракі - за 3-4 гады і я на дровы буду рэзаць.

Reply

uladzimer April 26 2013, 07:18:00 UTC
Чаго хвоі не садзіў, можа і грыбы завяліся б?

Reply

b0rmann April 26 2013, 07:22:46 UTC
якая там хвоя... на глыбіню паловы рыдлёўкі вада стаяла калі садзіў (зараз меньш). хвою трэба на вышэйшыя мейсцы, ды на пясочак. а ў мяне - балота. і вельмі цяжкі чаранзём. асіну б туды добра было яшчэ... але хутка не знайшоў. альха там таксама цудоўна расьце. ясень расбце. арэхаў да халеры, бузіна. вярба... дубоў не было, але, калі не памыляюся ім павінн спадабацца... і вязы быццам ваду любяць.

Reply


limony April 26 2013, 09:06:23 UTC
ніфігасабе!!!

Reply


don_chlorella April 26 2013, 19:51:39 UTC
Віншую!

Казляты ці нарадзіліся? ;)

Reply


araty July 18 2013, 19:55:47 UTC
Сын-дом-дрэва - ўсё як мае быць!
З Днём нараджэння!

Reply


Leave a comment

Up