грызун у лесе

Apr 23, 2013 08:39

нягледзячы на нядаўнюю гісторыю са злым бабром, спаткаўшы на беразе ракі падазронага зьвера я адразу выцягнуў тэлефон і пачаў дакументаваць. павольна й с добрым словам атрымалася падысьці амаль што на мэтр. пасьля зьвер не вытрымаў, паказаў мне жоўтыя зубы й скочыў ў раку. трэба будзе ўласных такіх пару завесьці...

image Click to view

відэё, лес, жывёлагадоўля

Leave a comment

Comments 15

julcik April 23 2013, 07:37:03 UTC
а яны прыручаюцца? ці ты хочаш каб проста побач з табой жылі?

Reply

b0rmann April 23 2013, 07:54:26 UTC
хто заўгодна прыручаецца ;)

хачу каб ў мяне ў вольнай прыродзе жылі - таму гэтага яшчэ не злавіў... але некалькі б і на фэрму узяў.

Reply


sergiej April 23 2013, 08:36:19 UTC
У нас тутака гэтых андатрау мо 30 штук жыве у рэчцы

Reply

b0rmann April 23 2013, 08:37:28 UTC
сам ты андатра. гэта ж нутрыя! а ў вялікіх гарадох іх, зразумела больш. кормяць іх там людзі, ды і ў каналізацыі цёпла зімуюць...

Reply

sergiej April 23 2013, 08:39:49 UTC
нутрыя цi андатра :)
нам гарадзкiм усё адно :)

Reply

julcik April 23 2013, 08:41:16 UTC
плюсадзін, я думала гэта бабёр :)

Reply


wal_de_maar April 23 2013, 09:33:45 UTC
футра будзеш вырабляць?

Reply

b0rmann April 23 2013, 09:35:07 UTC
не. толькі мяса.

Reply


inhate April 23 2013, 12:06:43 UTC
Вартавыя бабры гэта сур'ёзна!

Reply


Leave a comment

Up