пратэсты ў кракаве

Apr 13, 2010 23:56

некалькі сотняў палякаў пратэставала ў кракаве супраць пахаваньня качынскага у вавэлю. і сапраўды - што гераічнага зрабіў гэты чалавек пад час сваёй кар'ёры каб ляжаць побач з польскімі каралямі, і нацыянальнымі гяроямі. можна ў чымсьці параўнаць яго з пілсудскім, сікорскім ці міцкевічам? ў любым выпадку - рашэньне аб мейсцы пахаваньня было прынята ( Read more... )

польшча

Leave a comment

Comments 19

g_rub April 13 2010, 22:58:43 UTC
Калі крытэрам рабіць гераічнасьць -- дык ці гераічны сам па сабе факт каралеўскасьці, напрыклад?
Калі істотная не столькі гераічнасьць, колькі дзяржаўны статус -- дык Качыньскі займаў найвышэйшую пасаду ў дзяржаве падчас сьмерці.

Калі ж гэта ўсё няважна ды няістотна -- дык што тады дрэннага ў пахаваньні грамадзяніна Качыньскага побач з каралямі, калі сярод жывых гэта нікому не замінае?

Reply

b0rmann April 14 2010, 05:40:56 UTC
аб гераічнасьці манархаў няма размовы. гэтае мейсца ім належыць па праву. яны там дома.

але акрамя ніх у гэтым сьвятым для кожнага паляка мейсцы хаваюць найвыбітнейшых сыноў народа - дзеячоў палітыкі (агульнанацыянальнага масштабу), культуры. але здалёка ня кожнага. а што да пасады качынскага - гэта не дасягненьне. адзіны з польскіх прэзыдэнтаў які б тэарэтычна мог быць пахаваны там - валенса. пры ўсёй спрэчнасьці ягонае ролі у гісторыі нельга не прызнаць, што ён здолеў аб'яднаць нацыю і дамагчыся радыкальнае зьмены палітычнае сістэмы. пры гэтым сумняваюся што для яго там знойдуць мейсца. а хто ёсьць у параўнаньні с нім качынскі?

Reply

g_rub April 14 2010, 06:17:16 UTC
Добра, тады не буду спрачацца, бо недастаткова абазнаны ў тэме.

Reply

b0rmann April 14 2010, 06:21:30 UTC
для такіх як качынскі існуюць варшаўскія вайсковыя могілкі powonzki.
здаровую логіку але перамоглі эмоцыі і натоўпавая гістэрыя - у вавелю абрад пахаваньне будзе выглядаць значна гламурней. не сорамна і абаму заклікаць.

Reply


(The comment has been removed)

b0rmann April 14 2010, 05:41:34 UTC
нават да валенсы не дацягвае. а і таго там наўрацьце пахаваюць.

Reply

antart April 14 2010, 07:52:50 UTC
Дай Божа пану Леху сто лят жыцьця, ня хочацца нават абмяркоўваць гэта. Але думаю, што Валэнса - дзеяч узроўню Пілсудзкага.

Reply

b0rmann April 14 2010, 08:04:34 UTC
і той і другі стаялі у нараджэньня новай польшчы...

пры гэтым валэнса там яшчэ гарантаванага мейсца ня мае - будуць доўга вырашаць. а качынскі, які яму да калена недацягвае - вось вам каліласка.

Reply


sergiej April 14 2010, 08:55:27 UTC
Пачакай трошкi яго яшчэ сьвятым зробяць

Reply

b0rmann April 14 2010, 08:59:25 UTC
300%

Reply


hurnievic April 14 2010, 09:32:41 UTC
гэта святары прапанавалі, а сям'я пагадзілся. Дзіўнае, канечне, рашэнне.

Reply

b0rmann April 14 2010, 09:36:05 UTC
я недзе чытаў што зусім наадварот - ініцыятыва была ад сваякоў...

Reply

hurnievic April 14 2010, 09:59:04 UTC
гэта была ініцыятыва кракаўскага кардынала Дзівіша. А сям'я пагадзілася з умоваў, што разам будзе жонка. Так, прынамсі, тут у кулуарах кажуць.

Reply


Leave a comment

Up