Адпачынкі сканчаюцца, як і сканчаецца беларускае лета. А таму ёсць надзея, што ўсё ж такі пакрыху ажыве і ЖЖ.
Што ж можна паглядзець і дзе пабываць у бліжэйшыя тыдні? Можа вы пажадаеце наведаць нейкае мерапрыемства наўмысна, а можа проста будзеце вандраваць якраз па гэтаму краю і заскочыце на фэсты, якія будуць праводзіцца ў розных мястэчках Беларусі.
(як па мне, дык правільная выснова на фота :-))))
22-23 жніўня - РАТАМКА (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст агню
Міжнародны фэст пройдзе ў другі раз пад Менскам. У фэсте прымуць удзел 70 удзельнікаў Украіны, Беларусі ды Расіі, якія будуць выступаць пад музычным суправаджэннем у розных жанрах: сярэднявечнае, рамантычнае, хард-рок, сольныя выступы і іншае. У межах мерапрыемства будзе прадстаўлены агнявы арган. Квіткі прадаюцца загадзя, але на бакавыя месцы будуць рэалізоўвацца непасрэдна перад шоў. Квіток на цэнтральныя трыбуны каштуе 150 тыс., на бакавыя ў дзень фэста 70 тыс.
22-24 жніўня 2014 года - вёска ВЫСОКАЕ (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
“Спораўскія сенакосы” (Чэмпіянат Еўропы па ручному скосу)
Фестываль адбудзецца ўжо ў сёмы раз. Цікава будзе даведацца хто з краін Еўропы прыме ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. У мерапрыемстве адбудзецца “Кірмаш праектаў” праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда, камандныя і персаналь спаборніцтвы ў скосе, фальклорны канцэрт, матчы па футболе ў дрыгве. Спаборніцтвы пачынаюцца а 12 гадзіне. Больш падрабязную раскладку па праграме шукайце ў інтэрнэце.
22-23 жніўня - мястэчка ЗЕЛЬВА (Зельвенскі раён, Гарадзенская вобласць)
Конны "Ганненскі кірмаш"
Кажуць, што гэта гістарычнае месца дзе праводзіліся гандаль канямі на прасторах ВКЛ ды і вялікай Рэчы Паспалітай. Напачатку XVIII стагоддзя нават кірмаш з’яўляўся другім па колькасці ўдзельнікаў на тэрыторыі Еўропы пасля Лейпцыгскага.
Свята пройдзе ў два дні. У першы дзень запланавана канферэнцыя на тэму “Роля Сапегаў у гісторыі Зельвенскага краю” і конкурсы для аматараў рыбнай лоўлі, канцэрт і воднае шоў. Другі дзен мне паказаўся больш разнастайны на мерапрыемствы. Тут адбудуцца і тэатралізаваныя прадстаўленні, выступы “Харошак”, будуць працаваць падворкі дамоў рамёстваў і народных майстроў ды іншая. Мерапрыемствы 23 жніўня пройдуць па ўсяму гораду а на сайце адміністрацыі можна знайсці падрабязны іх план.
23-24 жніўня -ШЧУЧЫН (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласць)
«Eco Weekend» першы міжрэгіянальны інтэрактыўны фестываль
На плошчы каля раённага дома культуры арганізатары фестываля абяцаюць пазнаёміць усіх жадаючых з прапановамі аграсядзіб края, правядзенне майстар-класаў, расповяды пра розныя віды “эка”-дасуга. Звычайных гледачоў будуць забаўляць выступы майстраў коннага спорта, раварысты-экстрымалы, ваенна-патрыятычны клуб “Славяне”. Можна будзе пакатацца на паветраным шары і паслухаць музычную праграму. Асноўныя мерапрыемствы для масавага гледача пачнуцца 24 жніўня а 13 гадзіне.
23 жніўня - вёска МАЛЫЯ АЛАШКІ (Шаркаўскі раён, Віцебская вобласць)
“Яблычный спас - сікораўскай душы часцінка”
Мерапрыества праводзіцца ў гонар беларускага селекцыянера Івана Сікора, які шмат год прысвяціў стварэнню сорта яблык з павышанай зімастойкасцю. Сорт такіх яблык быў выведзены, але сэртыфікаваны толькі пасля смерці навукоўца. За заслугі перад навукай гэты сорт атрымаў назву - “Памяці Сікоры”. У вёсцы ВЯЛІКІЯ АЛАШКІ знаходзіцца музей Івана Сікоры, дзеналічваецца каля трох тысяч экспанатаў.
Падчас мерапрыемства запланаваны яблыневы пір, спаборніцтва на самы вялікі яблык, продаж сажанцаў і вядома яблыневы кірмаш.
23 жніўня - вёска КРЭВА (Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласць)
Фэст “Кераміка Крэва”
Мерапрыемствы пачнуцца а13 гадзіне з кірмаша керамікі. На фэсце будуць працаваць майстар-класы па ручной лепцы і лепшы на ганчарным коле, дзіцячая батлейка, выступы фальклорных гуртоў. Патрапіць у сярэднявечныя часы мястэчка ўвечары дапамогуць рыцарскія клубы і выступы гуртоў сярэднявечнай музыкі.
23 жніўня - ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст кажаноў
24 жніўня - ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст “Млын” - Свята трох Спасаў. Яблык, Арэхі, Мёд.
Свята пачнецца з 12 гадзін. Наведвальнікі змогуць пачаставацца яблычневымі пірагамі, халодным квасам, мёдам і садавінай, набыць сувеніры і папрактыкавацца ў кавальстве і ганчарстве. Для тых, хто не зможа рэалізаваць сябе ў новай рамеснай, прафесіі тэатр “Гістрыён” зробіць уяўную экскурсію па танцавальных традыцыях еўрапейскіх краін: наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па танцах народаў свету. Адмыслова для аматараў жывёл адбудзецца маляўнічае выступленне коннай школы. Госці атрымаюць незабыўныя ўражанні ад цудоўных касцюмаў і ўменняў вершнікаў і іх коняў. Завершыць фестывальны дзень 2х-гадзінавы канцэрт пазітыўных беларускіх гуртоў Bulba Fusion і Без Білета. Квіткі для дарослых - 100 тыс., для школьнікаў 60 тыс.
30 жніўня - вёска МОСАР (Глубокскі раён, Віцебская вобласць)
500-годдзе Мосара
Запланавана адкрыццё памятнага знака ў гонар юбілея вёскі, акцыя “Алея любові”, святочная імша у касцёле Святой Ганны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога маствацтва, канцэртная праграма.
30 жніўня - ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фінал коннага спаборніцтва на кубак музея.
У спаборніцтве прымаюць удзел дзіцячых спартовых клубаў Беларусі. Уваход на спаборніцтвы вольны, але калі пажадаеце наведаць музей, то заплоціце квіток.