Вадаспады Вяснянкі (частка 1)

Jul 09, 2014 23:33

Першы наш дэкрэтны адпачынак мы правялі на Ангарскай, а жанчына з вазочкам, прагай вандровак ды мужам з вольным графікам працы здольна аблазіць усе закуточкі :-). У другі дэкрэтны адпачынак я асвойвала Вяснянку. Муж тут пражыў усё дзяцінства і ведае ўсе вядомыя і не вядомыя мясціны мікрараёна. Наматаўшы па Вяснянцы некалькі дзясяткаў кіламетраў зараз і я ведаю яе можа і лепей за тых хто тут пражыў усё жыццё. І таму нарадзіналася ў мяне задума, паказаць вам Вяснянку і ўсё наваколле, якое мы тут ведаем. Мае фатаздымкі, гэта як маленькія вакенцы ў нашыя вандроўкі, вядома імі я не прэтэндую ні на якую мастацкую вартасць яны проста з'яўляюцца адлюстраваннем таго, што можна пабачыць і паглядзець тут.
---------------
Ох і доўга збіралася я працягнуць расповяд вам пра Вяснянку. І ўвесь час знаходзяцца адмоўкі. А зараз, калі ехала па прашпекце Пераможцаў зразумел, што хутка здадуць дамы вакол Мінск-Арэны і людзей яшчэ больш будзе хадзіць да вадаспадаў. Таму, пакуль лета, пакуль выходныя сонечныя і прыгожа навокал шукайце месца для фотасесій і адпачынку. Спадзяюся, хтосьці адчыніць для сябе нешта новае.



У сучаснай лесапаркавай зоне Дразды вы знойдзіце шмат цікавых і прыгожых закуточкаў для адпачынку. Але вядома іх трэба ведаць дзе шукаць.

Калі вы на машыне, то можна пакінуць транспарт каля лодачнай станцыі, ці на аўтазапраўцы, ці каля Мінск-Арэны, ці каля крамы “Рамонак”, ці на паркінге Арэна-Сіці, усё залежыць ад таго, колькі вы хочаце ісці да вадаспадаў. Лепш вядома пакінуць каля лодачнай станцыі.


Калі будзеце крочыць дапершага вадаспада, які і на мапе адразу бачны, то на шляху вельмі шмат месцаў дзе можна паздымаць і сябе прыгожых, і сяброў якія будуць з вамі.



Перш заўсё гэта камяністыя берагі.








Але таксама можна знайсці і ціхія цікавыя падыходы да вады.


Калі вы дойдзеце да дамбы, вы адразу пабачыце першы прыгожы пераход-вадаспад на сваім шляху.






На мапе пад № 1.


Калі перайсці яго, то на выспе знойдзеце шмат закутоў для адпачынку.


Напрыклад як гэта пара, прысела папіць піва :-) каля прыступак да вады.



Дарога давядзе вас яшчэ да адной вялікай дамбы-вадаспада. Тут заўсёды даволі шмат б’е пены каля берагоў,



але мяркую месца для фота здолееце знайсці.






Вадаспад пад № 2 на мапе.


На іншым баку ад вадаспадаў, на полі, кожны год сеецца жыта. Таму і тут можна зрабіць прыпынак.


Каб патрапіць да іншых вадаспадаў, раю вам вяртацца да першага і адтуль ужо ісці далей.

Папярэднія расповяды:
ДРАЗДЫ зімой http://azarkinm.livejournal.com/114239.html
Вяснянка (каля крыніцы) http://azarkinm.livejournal.com/120664.html

Вяснянка, Мінскія замалёўкі, Мінск

Previous post Next post
Up