Хто б мог падумаць, што звычайная беларуская вёска з’яўляецца адной з самых старых на Беларусі і налічвае ў сваёй гісторыі больш за тысячу гадоў. Першыя ўзгадкі мясцінаў адбываюцца ў ІХ ст. у “Аповесці мінулых часоў”, а як напамін мінулага стаяць непадалёк ад Раваніч два надмагільныя курганы. Назва Раваніч пісьмова ўзгадваецца ў 1535 годзе, як сяло, якім валодалі Гаштальды. Далей яны прадаюць Раванічы Масальскім, а тыя ў сваю чаргу ў ХVIII ст. прадаюць вёску Слатвінскім.
Пасля набыцця вёскі, Антоні Слатвінскі (…-1819) пачынае будаўніцтва палацавага комплексу, які заняў тэрыторыю 10 га. Палац быў размешчаны на ўзвышы. Гэта зараз, каб адшукаць мясцовую перліну трэба пытацца ў жыхароў, ці пашукаць у навігатары, а ў мінулым, уладары марылі пра прыгожы выгляд палаца у наваколлі, ды каб удаланні можна было бачыць здалёк.
Дзве лесвіцы былі зроблены для прыгажосці і ўтульнасці гаспадароў. Адна выхозіла на парадны заезд і браму, а другая ў супрацьлеглы бок да вадаёма.
Цікава, што ўсе ўладары маёнткаў былі калекцыянерамі і “садаводамі любіцелямі” :-). Не аднозніваліся ад іх і Слатвінскія.
Вы ніколі не здагадаецеся, блукаючы па паросшаму парку, што тут можна знайсці дзіўныя для нашага клімата тсу канадскую,
блакітную елку і яе рэдкую разнавіднасць блакітную плакучую елку,
елку усходнюю,
піхту бальзамічную,
тут растуць адзіныя ў Беларусі белыя дубы (дарэчы з іх белага дрэва трэба рабіць бочкі для віскі),
клёны ложнаплатанавыя Леапольда (які мае другую назву - Явар),
сасну румейлійскую,
ліпу войлачную (якая квітнее пазней за звычайную і можа радаваць сваім цудоўным пахам у канцы ліпеня),
ліственніцу польскую (якая можа захоўвацца 400-600 год, не дарма ж з яе нашыя прашчуры рабілі касцёлы ды цэрквы).
І гэты пералік можна працягваць доўга, бо ў парку налічваецца каля 60 відаў дрэваў. У паркавы комплекс уваходзілі таксама сад і сем агародаў, якія выкарыстоўваліся для патрэбаў гаспадароў.
Акрамя таго вырошчваліся на тэрыторыі Раванічаў і прыгожыя кветкі, якіх налічвалася каля 32 розных відаў (а колькі было відаў цюльпанаў, проста безліч). Для ўтульнага адпачынку гаспадароў і гасцей былі зроблены ў парку тры альтанкі і пракладзены розныя пешыя маршруты, якія паміж сабой дарэчы перакрыжоўваліся толькі адзін раз і давалі магчымасць аглядаць розныя калекцыі раслін.
Ну чаму не зрабіць тут мясцовы прыгожы дэндра парк, куды можна прыводзіць мясцовых школьнікаў для навучання, як у батанічны сад. Нават простаму турысту было б цікава паблукаць па ціхім закуткам парка і пачытаць шыльды, якія б распавядалі пра кожную расліну… але гэтага вядома вы не знойдзеце ў парку, гэта толькі мая мара і фантазія. А зараз… зараз парк знаходзіцца ў даволі цяжкім стане, і хто ведае, што будзе з ім далей.
Недалёк ад палаца размешчаны два флігеля, якія ствараюць сіметрыю, і ў той жа час маюць розныя памеры. Тут месціліся цяпліцы, дзве аранжэрэі (адна для экзатычных раслін, іншая для раслін у вазонах), пякарня, сырніца, маслабойня, кузня, лазня ды лядоўня. Адносна недалёк ад палаца быў размешчаны бровар.
Апошні за савецкі перыяд некалькі разоў перабудоўваўся і згубіў гістарычную каштоўнасць. Праз дарогу ад яго, знаходзіцца маленькі будынак спіртапрыёмніка, які шмат хто прымае за ўніяцкую капліцу.
Палац пачаў будавацца Антоніем, а працягнуў яго сын Людвіг, дакладней ён перарабіў першапачатковы палац на свой густ, і атрымаўся вось такі класічны стыль які мы бачым зараз.
На цэнтральнай лесвіцы месціліся дэкаратыўныя вазоны для кветак і пад бюлюстрадай стаяла каменная маленькая лаўка.
Адчуйце розніцу, як кажуць.
Пакоі былі аформлены вельмі густоўна - столі былі аздоблены лепнінай, у пакоях месціліся каміны з прыгожай кафлі, люстры з бронзы.
Кабінет гаспадара быў аздоблены веніцыянскай мэбляй, на падлогах былі турэцкія ды пярсідскія дываны.
У палацы Слатвінскіх размясцілася багатая калекцыя саксонскага і сервскага парцэляна (фарфора :-)), на сценах віселі карціны знакаміных мастакоў і сямейныя партрэты.
Дарэчы ў паўстанне 1831-1833 гадоў, Слатвінскія дапамагалі пастанцам і забяспечвалі іх зброяй, у маёнтку быў зроблены вялікі арсенал.
Першы ўладар Раванічаў, адначасова з будаўніцтвам палаца фундуе ў 1799 годзе з’яўленне ў мястэчку касцёла Святога Антонія, які быў добра бачны з вокнаў палаца і задумваўся як радавы склеп.
Антоні тум дарэчы і быў пахаваны ў 1819 годзе.
Касцёл на сённяшні момант знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.
Хаця яшчэ можна забрацца на хары і пабачыць усю утульнасць задуманага месца.
Выгляд зверху.
Дзе-нідзе, на сценах прыглядзеўшыся можна пабачыць роспіс.
І як заўсёды шкадаваць і марыць, аб тым, што можа яшчэ не ўсё згублена.
А навокал, паступова старыя магілы замяняюцца на новыя, і толькі дзе нідзе, можна пабачыць мінулы боль.
Ёй было ўсяго толькі 20.
Пасля смерці Антонія, уся маёмасць пераходзіць да яго Людвіга Слатвінскага (…-…), маршалка Мінскай губерні, які будуе на тэрыторыі раваніч суконную фабрыку. Дзякуючы яму ў маёнтку была собрана і багатая бібліятэка, асобна трэба выдзяліць і вялікі статыстычны архіў Мінскай губерні ХІХ ст. які знаходзіўся ў Раванічах.
Затым маёнтак перадаецца па прамой мужчынскай лініі спачатку яго сыну Гвідону, затым унуку Іосіфу (загінуў ад бомбы ў часы Першай сусветнай вайны ў Мінску). Дарэчы пра Іосіфа ў мяне будзе асобны расповяд. Апошнімі ўладарамі маёнтку сталі яго сыны Міраслаў і Людвіг Слатвінскія.
Пасля Другой сусветнай вайны тут месцілася школа, затым на смену шкалярам прыйшлі медыкі, якія працавалі ў сценах палаца як Ровенская ўчастковая лякарня да 1993 года. А вось пасля пачалося руйнаванне.
У 1991 годзе калгас спрабаваў яшчэ нешта зрабіць з палацам, заказаў праэктную дакументацыю на рэстаўрацыю будынка, але… фінансы так і не атрымаў. Пасля гэтага відаць апусціліся рукі, ногі і шмат чаго іншага ў мясцовых улад, але палац руйнуецца і занябае на сённяшні дзень.
аўтар макета Вароніч Альбіна (травень, 2012) фота з
http://gymn75.minsk.edu.by Шукая інфармацыю пра Раванічы, у адной з беларускіх газет патрапіла на ідэю аднаўлення маёнтка ХІХ ст. з баламі, дуэлямі, магчымасцю пераапранацца ў адзенне таго часу, з экскурсіямі і тэатралізаванымі прадстаўленнямі. Таксама у планах тых, хто збіраецца аднавіць былы велічны маёнтак, стаіць і стварэнне кухні па старажытным мясцовым рэцэптам. Але наколькі гэта рэальна і магчыма пакажа толькі час, нажаль якога ў палаца становіцца ўсё меней і меней.
З усіх пабудоў Слатвінкіх цепліцца жыццё толькі ў былой гаспадарчай прыбудове - ды і тое, таму, што там зараз размешчаны Раванічскі Дом культуры.
Дарэчы, ёсць і ў Раванічах сваё паданне… ды якое.!!! Кажуць, што з гэтых месцаў паходзіць правобраз Дуброўскага, з рамана Аляксандра Пушкіна. Бо пачуўшы расповяд пра мясцовага Робін Гуда, ён вырашыў напісаць па хуткаму і захапляльную гісторыю. Кідаю вам спасылачку з Нэта, думаю цікава будзе пачытаць
http://www.liveinternet.ru/users/olga_good/post168570987/, а перакладаць і цытаваць не хочацца, бо дужа цікава чытаць. І скажу яшчэ, што малюначкі, малюначкі та да рамана якраз такія як я памятаю іх, вельмі характарныя. :-)
---------------------
Слатвінскім належылі таксама:
Валадута, бровар
http://azarkinm.livejournal.com/129830.html