Маёнтак Вялікая Ліпа размешчаны ў Нясвіжскім раёне і ў гісторыі вядомы як самы стары маёнтак Беларусі. Належыў Абуховічам напрацягу 400 год. Будзеце шукаць вёску, не паблытайце з Высокай Ліпай, яны побач размешчаны, мы вось напрыклад па Высокай Ліпе блукалі хвілін 20, і толькі заехаўшы на пагорак зразумелі, што наступная вёска Вялікая Ліпа.
Першым уладальнікам В.Ліпы быў Піліп Казімір (…-1656), дзяржаўны і ваенны дзеяы ВКЛ, дыпламат і пісьменнік. Кіраваў абаронай Смаленска ад маскалёў, але пасля доўгай аблогі здаў горад у 1654 годзе, за што быў абвінавачаны ў ВКЛ у зрадзе, але Сойм Рэчы Паспалітай апраўдаў яго дзеянні. Быў удзельнікам абароны Варшавы ў 1656 годзе, падчас якой і загінуў. Труну з целам прывезлі на радзіму і пахавалі ў Наваградскім езуіцкім касцёле. На працягу сваёй актыўнай ваеннай службы вёў дзённік і апісваў падзеі з 1630 па 1654 гады, закранаў міжнародныя адносіны Рэчы Паспалітай з Еўропай і іншые палітычныя пытанні. Пасля яго дзённік быў выдадзены як падручнік па гісторыі міжнародных зносін. Таксама пісаў вершы на латыні.
Для Абуховічаў была характэрна перадача спадчыны, як і па ўсёй Еўропе таго часу дарэчы, толькі па мужчынскай лініі. І пасля смерці Піліпа Абуховіча, маёнтак атрымаў яго малодшы сын Тэадор Геранім (1642-1707), дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік Хоцінскай бітвы. Пасля смерці быў пахаваны побач з бацькам у Наваградскім езуіцкім касцёле. Як і бацька Тэадор вёў дзённік па палітычным і ваенным падзеям Рэчы Паспалітай. Выдаў Дыярыюш грамадска-палітычнага жыцця краіны ў перыяд 1656-1700 гады.
брукаванка ў стайне
Пасля смерці Тэадора маёнтак В.Ліпа пераходзіць да яго сына Ігната, а ў ХVIII ст. належыць яго сыну Юзэфу Абуховічу(1730-…), падваяводзе наваградскаму, жанатаму на Францішке Гюнтэр, дачцы вядомага палітычнага дзеяча таго часу Станіслава Жавусі.
Потым маёнтак перайшоў да яго сына Міхала (1770-1826), кашталяна менскага, удзельніка паўстання 1794 г., жанатага на Францішке Ржэвускай, удаве Яна Рдултоўскага. Трэба сказаць, што для Міхала гэта таксама быў другі шлюб. Першы раз ён ажаніўся з Каралінай Ржэвуцкай, старэйшай сястрой Францішкі, якая памерла пры родах і не пакінула Міхалу наштадкаў. У шлюбе з Францішкай меў толькі двух дачок -Фабіяну і Соф'ю, якія хоць і ўдала знайшлі сабе сямейныя партыі, але ўсё ж такі не маглі валодаць маёнткам продкаў. Дочкі выйшлі замуж за братоў Чапскіх - Караля і Станіслава Чапскіх. Радавое дрэва Фабіаны Абуховіч і Караля Чапскіх я ўжо выкладала, менавіта ў іх у шлюбе нарадзіўся Эмерык Чапскі, які валодаў вялікай нумізматычнай калекцыяй і пражываў у Станькава.
http://azarkinm.livejournal.com/119145.html правы барыльеф у лепшым стане чым левы
левы барыльеф
У сувязі з тым, што сядзіба перадавалася прадстаўнікам роду толькі па мужчынскай лініі, як я раней казала, В.Ліпу пасля Міхала атрымаў палкоўнік Аляксандр Абуховіч (…-1860) (хто ён прыходзіцца Міхалу цяжка казаць, бо дакладнай інфармацыі па яго радаводу не існуе). Далейшае вяртанне маёнтка да Сафіі Абуховіч (Чапскай) пасля смерці Аляксандра не зразумелым з’яўляецца, бо яна карысталася маёнткам да сваёй смерці, а пасля ён зноўку перадаецца па мужчынскай лініі Абуховічаў.
Як вы ўжо бачыце па фатаздымкам, з былой вялікай сядзібы Абуховічаў да нашых дзён захаваліся толькі гаспадарчыя пабудовы. Палац не захаваўся, аб яго выглядзе мы можам меркаваць толькі па фатаздымку 1914 года.
Маёнтак Абуховічаў развіваўся на працягу стагоддзяў, ён пастаянна мяняўся. Для XVII ст былі характэрны земляныя валы, якія напрацягу XVIIІ ст зносяцца і на іх месцы разбіваецца парк. Турысты зараз могуць знайсці самую галоўную перліну сучасных Вялікіх Ліп - стайню, якая была пабудавана напачатку ХІХ ст у стылі нэаготыкі. Самым цікавым з’яўляюца барыльефы каля бакавых уваходаў. Менавіта ўваходаў, бо раней праезд быў адчынены і стайня служыла адначасова і брамай.
Наверсе брамы была невялікая вежа са шпілем, якую вядома прыбралі з-за непатрэбнасці пры Саветах. Палац знаходзіўся насупраць брамы.
З захаваўшыхся будынкаў Абуховічаў засталіся нам у спадчыну цудоўны свіран, які нажаль ужо дышыць на ладан.
Можна бачыць гэта па фатаздымках - ужо абрушылася адна з калон уваходных. Цікавым у гэтым будынку з’яўляецца тое,што каменным тут з’яўляецца толькі цэнтральная частка, усё астатняе - гэта дрэва.
Пакуль яшчэ стаіць, але таксама патрабуе хутчэйшага ўмяшальніцтва і афіцына.
На другім паверсе якой знаходзяцца цудоўныя пакоі і захаваліся каміны,
але лесвіца туды адсутнічае, таму калі вы захочаце падняцца, то трэба прыкласці неймаверныя намаганні, ў маім выпадку на версе пабываў толькі муж.
Афіцына як і усе будынкі якія захаваліся пабудаваны ў стылі неаготыка.
Тут знаходзілася раней бібліятэка, архіў Абуховічаў,
а на першым паверсе пакоі для прыслугі.
Левая лесвіца з’яўлялася цэнтральнай для ўладароў маёнтка, правая для прыслугі.
рэшткі левага ўвахода
Недалёк ад маёнтка Абуховічаў быў пабудаваны і касцёл у 1773 годзе, які дзейнічаў як уніяцкі да 1863 года.
Але пасля паўстання 1863-1864 гадоў будынак быў перададзены праваслаўным. З таго часу ўніяцкі храм стаў Пакроўскай царквой. У 1896 годзе тут дзейнічае царкоўна-прыхадская школа. Сучасную рэстаўрацыю будынак атрымаў у 1990-я гады.
На царкоўнай тэрыторыі знаходзіцца каменная званніца. А побач з царковой капліца ХІХ ст у нішы якой была пастаўлена культавая скульптура (да нашых дзён не захавалася).
Недалёк ад капліцы месціцца і капліца-пахаванне, якая таксама адносіцца да ХІХ ст., у якой былі пахаваны прадстаўнікі роду Абуховічаў.
Увесь царкоўны комплекс абнесены мураванай агароджай якая была пабудавана ў 1833 годзе, аб чым сведчыць высечаная надпіс.
І на развітанне мапа
і рухомая мапа