Ёсць рэчы якія прыцягваюць наш позірк, за якімі можна назіраць і назіраць, як за вогнішчам з трэскаючым бярвеннем, як за вадаспадам, а таксама доўга можна назіраць за фантанам. Ну не здарма ж нашыя продкі далёкія далёкія не толькі ў нашай краіне ставілі фантаны для забора вады, гэта ў першую чаргу, але і ўпрыгожвалі іх каб было воку дзе зачапіцца. Час ад часу ў Мінску адчыняюцца ціківыя, рамантуюцца звычайныя і застаюцца занядбанымі яшчэ шмат фантанаў. Як свечку прыгожа здымаць калі яна гарыць, так і фантан прыгожа здымаць калі ён ільецца.
Праходзячы дварыма пасля 3 ліпеня, мы натыкнуліся на прыгожы мясцовы фантан, які быў пастаўлены літаральна год ці два таму, бо раней не назіралася яго тут. Пошук у нэце інфармацыі пра фантан нічога не даў. Таму проста выкладу мапу дзе яго знайсці, а таксама фота.
І вядома буду ўдзячна за інфармацыю пра яго.