Працягваем кніжныя набыткі. Для тых хто вандруе, магу параіць новую кніжку
От Беловежской пущи до полесских болот. Путеводитель по Брестской области. Минск, 2013.- 256 с. Тираж 5000.
Кніжка зроблена па замове Упраўлення фізічнай культуры, спорта і турызма Брэсцкага аблвыканкама. Да плюсаў выдання аднясу паперу, каляровасць і дынаміку размяшчэння. Да мінусаў, усё ж такі гартаючы зразумела, можна аднесці баязлівасць нашай вертыкалі падаць разгортуна архітэктурныя помнікі Беларусі і ганарыцца імі. Некаторыя помнікі адсутнічаюць у фатаздымным увасабленні, затое поўнасцю разгорнутыя панарамныя фатаздымкі на ўвесь разварот усіх заказнікаў вобласці. Прырода наша ўсё. Але ўсё ж такі кніга пакідае станоўчае ўражанне, бо вядома такіх выданняў вельмі не хапае. Спадзяюся, што гэта першая ластаўка, ў наступных перавыданнях будуць поўнасцю ўлічаны гэтыя недахопы.
Кошт у Акадэмкнізе 78 000.
Леанід Маракоў. Галоўная вуліца Мінска (1880-1840), кніга І. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2012. - 260 с. Тыраж 1000.
Альбомнаму варыянту кнігі цяжка знайсці месца на паліцы, але кніга вартая набыцця. Сапраўды, аўтар зрабіў каласальную працу і ўключыў у кнігу шмат архіўных дакументаў пра дамы Захар’еўскай вуліцы. Размешчаны спісы жыхароў пражываючых у выбраны перыяд і іх біяграфіі. Кніга багатая планіроўкамі, картамі, шыльдамі і вядома фатаздымкамі тых часоў.
Кошт у Кнігарні пісьменнікаў 280 000.