Горад Беразіно вядома ў гісторыі нашага краю з 1501 года. З сярэдзіны ХVI ст. уладарамі горада становяцца Сапегі, а дакладней канцлер ВКЛ Леў Сапега.
У ХVІІІ ст. Беразіно было падаравана Кацярынай ІІ Людвігу Тышкевічу, які быў жанаты на Канстанцыі Пянятоўскай. Затым валодала Беразіно іх дачка Ганна (1776-1867).
Першы шлюб з Аляксандрам Патоцкім не прынёс шчасце даволі актыўнай, з вялікімі запросамі, Ганне Тышкевіч, і яе бацькі дапамагаюць ёй з атрыманнем разводу. Другі шлюб быў больш удалым. Яе мужам стаў палкоўнік Станіслаў Дунін-Вянсовіч, будучы генерал Напалеонаўскай арміі. За даволі кароткі час, Ганна Патоцкая-Вансовіч (пасля разводу пакінула прозвішча мужа сабе) здолела ўвайсці ў спіс заможных людзей Беларусі. Пры яе жыцці ў горадзе ў пачатку ХІХ ст. быў пабудаваны маёнтак, які далей стане радавым маёнткам Патоцкіх, хаця па некаторых крыніцах праходзіць, што гэта была летняя рэзідэнцыя Патоцкіх.
Палац быў пабудаваны на правым беразе ракі Бярэзіна ў стылі класіцызм.
Будучы добрай гаспадыняй прывяла маёнтак у вельмі добры стан і палепшыла фінансавае становішча дзякуючы індустрыялізацыі сваіх прадпрыемстваў. Таксама спрабавала наладзіць вытворчасць дываноў у горадзе, але, на жаль, гэта спроба не мела песпеху.
Падчас жыцця Ганны ў Беразіно ў 1803 годзе пры яе фінансаванні быў перабудаваны мясцовы касцёл, які заснаваў яшчэ Леў Сапега ў 1641 годдзе. Доля касцёла - цяжкая, ён быў зачынены пасля паўстання 1863 года, пасля было дазволена праводзіць набажэнствы, але толькі на рускай мове. У 1914 годзе падчас пажару, які знішчыў палову горада, касцёл згарэў. У 1990-м годзе на месцы, дзе ён стаяў, у жылым доме быў адчынены касцёл.
radzima.org
Пасля 1850-га года ўжо састарэлая Ганна з’яджае жыць у Парыж, дзе праз некалькі год памірае.
Яшчэ пры жыцці яна падзяліла свае ўладанні паміж двума сынамі. бярэзінскую частку ўладанняў атрымаў малодшы сын Маўрыцый (Марыс) Патоцкі (1812-1879), жанаты на Людавіцы. Дзякуючы жонцы Патоцкія атрымалі з шлюбам і некаторыя землі на Валыні. Маўрыцый працягвае працу сваёй маці, наладжвае гаспадарку і надае ёй далейшы росквіт.
Пры ім у Беразіно было распачата будаўніцтва вінакурні, некаторыя будынкі якой захаваліся і на сённяшні момант.
globus.tut.by
Маўрыцый меў чатырох дзяцей - Аўгуста, Марыю (замужам за Тамашам Замойскім), незамужняя Наталля і Яўстахій, апошняму ў спадчыну і было перададзена Беразіно.
Яўстахій (1850-1914) быў жанаты на Ганне з Палежалкаў. Муж з жонкай, як кажуць у показцы, - “два сапагі пара” атрымаліся, абодва любілі куціць, баляваць і весьці вольны лад жыцця, пры гэтым не задумваючыся пра эканамічны стан. Яўстахій і Ганна ў тыя часы ведалі як самую горшую сям’ю ў гісторыі Беразіно. Дарагія балі, гульні ў карты, шумныя кампаніі сяброў, вандроўкі па Еўропе прывялі да таго, што паступова маёмасць пачынае закладацца і распрадавацца, каб і далей жыць на шырокую ногу. За пяць год пасля смерці свайго бацькі Яўстафій распрадае ўсё што можна было распрадаць на бацькоўскіх землях, а ў 1886 годзе з аўкцыёна былі распрададзены нават коні.
Адзін за другім пачынаюць сыходзіць з малатка надзелы зямлі, і справа дайшла да палаца з яго мэбляй і сямейнымі рэчамі. Калі аб гэтым даведаўся старэйшы брат Яўстахія Аўгуст Панятоўкі яго гневу не было мяжы.
Ён вырашае падаць на малодшага нерадзівага брата ў суд за разарэнне радавога маёнтку. Аўгуст з сёстрамі прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць распрададзеныя рэчы назад. Дзе праз суды, дзе праз выкупы ім гэта атрымоўваецца.
Яўстафія амаль пазбаўляюць сямейнай спадчыны, і маёнтак перадаецца малодшаму сыну Аўгуста - Марысу Патоцкаму (1894-1949), якому наканавана было стаць апошнім уладаром Беразіно.
У савецкія часы ў будынку размяшчалася мясцовая сярэдняя школа. У 70-я гады - склад. Паступова будынак прыходзіць у заняпад. Былі разабраныя каменныя прыступкі, якія сыходзілі да самага берага.
Ды і абыякавае стаўленне да архітэктуры і канцэпцыі парку, які быў закладзены, прыводзяць да таго, што дрэвы сваімі каранямі поўнасцю знішчаюць схіл да ракі і пагражаюць ужо і самому будынку.
Напрыканцы 80-х гадоў яшчэ можна было пабачыць побач сцены стайні з чырвонай цэглы, якая стаяла недалёк ад палаца. У 90-я палац перакінулі на баланс аддзела фізкультуры, спорта і турызма Бярэзінскага райвыканкама.
вось так выглядаў палац ў пачатку ХХ ст.
За снежань 2011 года ў інтэрнэце прайшла інфармацыя, што палац Патоцкіх быў перададзены за 112 млн рублёў адной з мінскіх фірм на 50 год арэнды. Планы цудоўныя - гатэль, рэстарацыя, паляўнічая заля. А тэрміны рэалізацыі праекта ўстаноўлены да 2015 года!!! Наша наведванне прыпала на лістапад 2012 года, як бачна… аб’ект не абнесены нават плотам, што сведчыць аб тым, што праца проста не вядзецца. Хаця, калі на працягу 5 год працы выкананы не будуць, то палац зноўку вернецца на баланс аддзела фізкультуры.