За 70 гадоў саветчыны нас прымусілі забыць свае карані і знакамітыя беларускія роды, якія гучалі на ўвесь свет. Мы не ведаем, што людзі, якія нарадзіліся ў нашай краіне , сталі вядомымі ва ўсім свеце, і імі зараз ганарацца палякі, літоўцы, рускія, і ніяк не беларусы. Хаця жылі і працавалі яны тут. Але на гэту тэму можна доўга спрачацца… Дык вось, да такога забытага роду адносяцца Бохвіцы.
Карані гэтага роду адыходзяць да польскага караля Багуслава Смелага, які падараваў Бохвіцам герб Радван. Бохвіцы былі кашталянамі, ваеводамі, вотчынікамі. Пасля яны раз’ехаліся з Кракава, адныя ў Сілезію, іншыя ў Літву.
У Літве прозвішча Бохвіц загучала моцна дзякуючы Фларыяну Бохвіцу (1799-1856) - вядомаму пісьменніку, філосафу, тэолагу. Нарадзіўся ў мястэчку Мір, навучаўся ў Нясвіжы, пасля на юрыдычным факультэце ў Кіеве, а пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адвакатам у Наваградку. Фларыян Бохвіц жыў у маёнтку Старыя Вошкаўцы (зараз Фларыянава) і быў пахаваны на мясцовых могілкаў у вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна. Фларыян Бохвіц з’яўляецца аўтарам філасофскіх трактараў “Форма майго мыслення” (1838), “Існасць майго мыслення” (1838 - 1841), “Асновы майго мыслення і пачуцця” (1842), “Думкі аб выхаванні чалавека” (1847). Яго творы ведалі і паважалі на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Сыны Фларыяна былі вядомыя ў Літве па паўстанню 1863-1864 гадоў і як стваральнікі новых сядзіб.
Старэйшы сын - Ян Отан (1835-1915), пабудаваў дзве сядзібы: Фларыянава і Паўлінава (яго лініі роду і прысвечаны гэты пост у ЖЖ).
Другі сын - Люцыўш Януарый Рамульд (1838-1864), уладанні якога былі канфіскаваны за ўдзел у паўстанні, а сам ён пакараны.
як бачна яшчэ засталіся аўтэнтычныя дзверы.
Трэцці сын - Раман Інакенці (1845-1900), двойчы даволі цікава парадніўся з Чачотамі.
Першы шлюб Рамана быў на Казіміры Чачот, але цягнуўся недоўга, у 30 год ён застаецца ўдаўцом. Пасумаваўшы па жонцы паложаны тэрмін 32-гадовы Раман ажаніўся другі раз, на яе сястры 22-гадовай Лізавеце, падзея гэта адбылася ў 1877 годзе. Вянчанне праходзіла ў Астрабрамскім касцёле ў Вільні ў прысутнасці Паўліны і Фларыяна Бохвіц, Альбіна і Эміліі Чачот, бацькі жаніха і нявесты. Раману, як прыданае Лізаветы, адыходзіць маёнтак Чачотаў у Падароске (каля Ваўкавыску), якім пасля валодаў яго старэйшы сын. Для ўсіх скептыкаў гэтага шлюбу магу сказаць, што ён быў удалы, і Лізавета з Раманам жылі шчасліва.
(фота з globus.tut.by)
Пра Рамана даволі мала звестак. У некаторых крыніцах знайшла спіс удзельнікаў паўстання Каліноўскага, якія былі пакараны ў 1864 і вызвалены ў 1871! (глянуць можна вось тут
http://genealogia.baltwillinfo.com/ukr/04.pdf) у гэтым спісе прысутнічае і імя Рамана Бохвіца. Тады яго лёс яшчэ больш трагічны і цікавы, але нажаль нашымі гісторыкамі не даследваны.
Ян Отан Бохвіц (1835-1915), афіцэр гусарскага палка, ваяваў у гады Крымскай вайны, з’яўляўся прыхільнікам адмены прыгоннага права, быў прыгавораны да смяротнага пакарання за ўдзел у паўстанні 1863 года, але пасля смерць замянілі на турму. Пасля вызвалення з Дынабургскай крэпасці актыўна пачаў займацца гаспадарчай дзейнасцю маёнтка, пачаў будаўніцтва сядзібы ў Новых Вашкоўцах і назваў яе ў гонар бацькі Фларыянава. У 1897 годзе набывае новы маёнтак каля ракі Качарышкі ў Навіцкіх. І пачынае закладваць спачатку гаспадарчыя пабудовы, разбівае сад, а пасля за паўтары гады ў 1906 годзе будуе сядзібу, разам з вінакурняй і некаторымі гаспадарчымі забудовамі. Сядзібу называе ў памяць маці Паўліны з Маеўскіх (маці Яна Отана была роднай цёткай Адаму Міцкевічу) - Паўлінава. Стаў вядомы дзякуючы грамадскай дзейнасці, але больш спецыялізаваўся ў сельскай гаспадарцы. Яго пяру належаць працы “Некаторыя агародныя назіранні”, “Як закладваць і даглядаць за садам”.
(а сад тут сапраўды цікавы)
Бохвіцы любілі сваю сядзібу і летам 1909 года сюды прыяджала на аўто Элаіза Ажэшка на машыне Юзэфа Рэйтана з Грушаўкі, дзе яна таксама часта гасцявала.
Планіроўку парка і дома парушылі пасляваеннай высадкай дрэваў і перапланіроўкай пакояў, калі ў сядзібе знаходзіўся ваенны шпіталь (да 1995 года).
Доступ у дом вольны, але трэба вядома глядзець пад ногі,бо можна праваліцца, асабліва на ганку і апошнім паверсе. Але давайце падымімся на гарышча, ці паддашак, тут цяжка вызначыцца, бо тут прысутнічаюць паўнавартыя вокны і цяжка зразумець як выкарыстоўвалася гэта памяшканне.
Мы хадзілі толькі па перакрыццям,
Захаваліся цудоўныя коміны, і бачна, што тады людзі рабілі ўсё добра, калі яны і зараз стаяць. Хаця на першых паверхах адтулін пад печы не бачна. Замуравалі.
А гэта мы выглядаем з паддашша.
Як ужо казала, у савецкія часы тут быў шпіталь для ваеннай часткі, якая знаходзіцца побач і зараз. Шпіталь шмат чаго перапланаваў. Так з'явіліся тут вось такія прыбіральні. Прабачце за дрэннае фота, але...
На тэрыторыі парка засталіся і гаспадарчыя пабудовы Бохвіцаў.
Гэта лядоўня.
Захаваліся нават тагачасныя перакрыцці.
Глядзіце не прамініце яе, бо ў лісцях можаце і не замеціць маленькую забудову, хаця мне яно нагадвае нейкі казачны маленькі домік.
Калі пойдзеце далей ў парк, то з левага боку знойдзіце будынак, дзе ячшэ 20 год таму стаялі каровы.
А побач мы знайшлі груду не патрэбнага аўтэнтычнага "хламу" відаць.
Калі ісці далей, то вам патрапіцца не менш цікавы маленькі домік, які слухыў памывачнай.
Як вы думаеце што гэта мы знайшлі ўнутры?
Ванная.
Звярніце якія цудоўныя акенцы будавалі ўладары ва ўсіх сваіх памяшканнях. (на гарышчы)
А побач цячэ маленькая рачулка. Якую бы пачысціць, прыбраць і можа зноўку яна ўзгадае часы Бохвіцаў.
Палацава-паркавы ансамбль быў прададзены Беларускаму інтстытуту адукацыі, якое плануе тут стварыць турыстычны цэнтр. У сядзібе Бохвіцаў задумвалася стварыць музей беларуска-польскай культуры ХІХ ст. Цешыць тое, што новыя ўладары заяўляюць, што сялянству ў музеі месца не будзе. Па мне, дык вельмі шмат у нас сялянскіху прылад стаіць у музеях па ўсёй краіне. Трэба ж калісьці сказаць "хопіць". Кіраўніцтва плануе размесціць у палацы рэчы, фатаздымкі, якія будуць паказваць жыццё шляхты таго перыяду. У палацы будуць прадстаўлены пакоі, якія былі характэрны для сярэдняга класа ХІХ ст.
Планы ў інстытута былі грандыёзныя. Так на месцы былой стайні плануецца адчыніць гатэль з рэстарацыяй. Праца ўжо поўнасцю праведзена. Рэшткі стайні зруйнаваны, з газаселікатаў ўзведзены новыя стайні для пастаяльцаў.... і на травень 2009 года было запланавана адкрыццё. АЛЕ. Але за некалькі месяцаў адкрыцця было вырашана прыпыніць будоўлю-рэстаўрацыю і замарозіць яе.
Стаіць будынак і чакае лепшых часоў. А можа інвестараў? Але калі б на момант нашай вандроўкі гатэль быў адчынены, мы б тут вядома спынілся. У ж больна прыгожая сядзіба Паўлінава ў восеньскую пару.