Пад Маладзечна, у накірунку Смаргоні, ёсць мястэчка Лебедзева, якое зачапіла нас вось такой капліцай 1910 года на старых могілках.
Нажаль нідзе не магла знасці каму належыла гэта неагатычная каплічка.Пабудаваная з жоўтай цэглы яна і зараз выглядае нібыта новая.
Сцежка якая ідзе да капліцы падзяляе могілкі на две паловы - праваслаўную і каталіцкую.
У нэце сустрэла інфармацыю, што мясцовыя жыхары знішчаюць старыя каталіцкія могілкі, прыбіраюць старыя пліты, а людзей хаваюць у два рады. Не ведаю на колькі гэта праўда, але я сустрэла толькі дзве старыя магілы каля сцен капліцы.
Так і не зразумелі, што было на гэтым месцы справага боку ў капліцы. Відавочна, што тут была яшчэ шыльда, якая знікла. Можа тут пахаваны той, па загаду каго была пабудавана капліца.
А між іншым мястэчка вядома з 1387 года. Цікавым фактам з'яўляецца тое, што побач з Лебедзева архелогагі раскапалі гарадзішча, якое датуецца І тыс. да нашай эры!!!
І ўявіце сабе, што ў XVI ст. у Лебедзева была каналізацыя.
У 1655 годзе маскоўскае войска амаль поўнасцю знішчыла мястэчка падчас вайны з Рэчу Паспалітай.
Ёсць у Лебедзева і праваслаўная царква, 1869 года. Царква Святой троіцы будавалася для Беларусі ў цяжкія часы, калі зачыняліся каталіцкія і ўніяцкія храмы, а праваслаўе навязвалася. Але гэты храм нам падаўся досыць цікавым звонку.
Знаходжання Лебедзева па дарозе на Вільню, давала ёй магчымасць жыць даволі заможна. Кожны тыдзень тут праходзілі кірмашы, а кожны панядзелак таргі, тут была лякарня, млын, народная вучэльня, тэатр гэта ўсё існавала вядома ўрозныя часы, але разам пакідаюць ураджанне пра заможнае мястэчка.
Лебедзева сустракала Напалеона з пашанай, тут ствараліся атрады падчас паўстанняў 1831-33, 1863-64 гг. Вядома гэта наклала адбітак на мясцовае насельніцтва.
У мястэчку ёсць каталіцкі храм, які пабудаваны на месцы драўлянага касцёла, але нажаль нічога цікавага для мяне ён не ўяўляе. Пабудаваны ў 2008 годзе.
фота з globus.tut.by
Князь Скіргайла, Гальшанскія, Радзівілы, Галаўня, Агінскія, Гарбоўскія, Давідовічы, Капытоўскія, Міцкевічы, Радзішэўскія... гэта толькі не многія імёны ўладароў мястэчка.