не разумею.
чаму ў восхітітельноневозможной ані жданавай на канцэрце людзей менш, чым студэнтаў на лекцыі па ахове працы?
няўжо ўсялякія палінырэспублікі могуць уражваць кранаць падабацца больш??
гэта мяне абсалютна шчыра дзівіць. напэўна, чацвер-вечар-вясна, але господі якая, якая ж яна прабачце таленавітая.
такое такоооое
тонка і
пачуццёва
сапраўдна
ммсмела
інтэлігентна і стыльна
такія акорды, такія небеларускія гармоніі, такія щекотливые секунды, септымы, ...
гэта той рэдкі выпадак, калі ты сапраўды вызваляешся ад цела і добраахвотна парахнееш у гуках.
сёння ўпершню захацелася прыслухацца да тэкстаў. упершыню зразумела, чаму няма рускамоўных.
няварта іх разумець кожны раз, няварта. няхай лепш растварацца і раставаць. без думак і дзеясловаў
і прыемна не_глядзець. альбо заплюшчваць вочы, альбо хай яна будзе там, здалёк, у мяккай чырвані кальяннай, у дымцы і жніўні
вельмі хочацца вішань
вельмі
хоць мёртвых