Віншую чароўную палову чалавецтва са сьвятам!

Mar 08, 2015 11:04

Усіх жанчын, хто сьвяткуе і хто не сьвяткуе сёньняшняе яшчэ дасавецкае, дый нават можа яшчэ і дахрысьціянскае, а магчыма і дапаганскае сьвята Мосьвае касавіка, віншую і зычу ўсяго найлепшага, шчасьця, здароўя, радасьці, усьмешак, быць заўсёды ў гуморы! Заставайцеся заўжды прыгожымі! Ну і выбачайце мужчынам, калі можаце, мы бываем невыноснымі:)

Leave a comment

Comments 5

galinaeditor March 8 2015, 11:43:17 UTC
Ух, класна! З Мосьвым касавіком яшчэ ніхто ніколі не віншаваў :)

Reply

aurochset March 8 2015, 12:47:51 UTC
Галоўнае яшчэ, каб і астатнія мелі пачуцьцё гумару і не крыўдзіліся:)

А мне таксама не падабаюцца ўсе гэтыя савецкія сьвяты, і 8 сакавіка і 23 лютага, але, на жаль, прыходзіцца ў гэтым удзельнічаць, тэлефанаваць ці купляць ці прымаць падарункі, таму што людзі ня ведаюць іншых сьвятаў, а савецкія міфы з галоў так хутка не выпетрываюцца.

Reply

galinaeditor March 8 2015, 21:09:25 UTC
А чаго тут крыўдзіцца? Лепш пасьмяяцца, бо насамрэч арыгінальна гучыць - "Мосьвае касавіка". Я запомню гэтую дату і буду лічыць яе сьвятам :)

Reply


macias_n March 8 2015, 17:20:26 UTC
о, гэта так, вас і выносіць, і заносіць цяжка, я нават і не спрабую )))

Reply

aurochset March 8 2015, 17:22:48 UTC
:)

Reply


Leave a comment

Up