Шкада, што цыбмалы ня нашыя. Але. Вось грэкі з свайго фальклёру робяць нешта, што ведаюць на палову сьвету. Можа б варта было штосьці сваё зрабіць? Песень-жа маем шмат.
Сваё-то ёсць і багата. Але каб яго рухать трэба якастныя студыі, гастролі, раскрутка на ТБ, грошы - гэта называецца піар. Бо музыка гэта бізнэс. А ў нас душыцца і бізнэс, і нацыянальная культура. І вядома кім.
Што цікава, сёньня я гутарыў са сваёй адной суклясьніцай - яна таксама па клясе цымбалаў, як і я. Даслаў спасылку. Яна вельмі зацікавілася, бо да-гэтуль займаецца музыкай (у розьніцу ад мяне). Кажа, што можна нешта зрабіць. А з майго боку ўсялякую падтрымку я гарантаваў. Паглядзім. Тая дзяўчына з Грэцыі напачатку анічога ня мела, а зараз - зорка г.зв. "дымотыкі".
То вельмі добра, што хтосці хоча нешта зрабіць. Але тут таксама трэба прыдумать як гэта стварыць у сучасным музычным кантэксте. Бо калі проста граць тое чаму вучылі ў музшколе, то гэта будут слухаць толькі аматары і спецыялісты па фальклору. А напрыклад вось тут ў грэкаў ўсё аформлена вельмі мадернова, і таму мае посьпех у сучаснай аўдыторыі.
Comments 4
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment