Гэта пачынаецца за месяц ці нават больш. Муж ходзіць, нешта сабе разлічвае час ад часу, за вячэрай перыядычна кажа: “надо попечататься”, але я ведаю, што яшчэ не час, і ён сам гэта ведае і нічога таму не прадпрымае. Але вось у адзін які будні дзень напачатку тыдня, калі мы плануем, куды паедзем на выходыя, ён кажа: “не поедем, я хочу попечататься” І я разумею, што мы нікуды не паедзем, і можа гэта і добра, правесці разам частку такіх лянівых выходных. І мне ўжо можна прыдумваць, якую кніжку я буду чытаць у суботу вечарам, і што прыгатую ў нядзелю раніцай, калі мой каханы са шчаслівай усмешкай будзе яшчэ спаць пад цёплай коўдрай і я нават не буду яго будзіць, бо ведаю, што цяжка ўчора было.
І час ад часу да той суботы муж будзе нагадваць сабе з радасцю, што вось хутка ён будзе “печататься”.
І вось субота прыходзіць, мы разам штосьці робім, прыбіраемся, ездзім на базар, рыхтуем абед, а вечарам пачынаюцца прыгатаванні, з каморкі выносяцца ўсе непатрэбныя рэчы і застаецца толькі святое: фотапавелічальнік, папера, чырвоныя лямпы... Ванны пакой запаўняецца ванначкамі для праяўкі, адмывання і г.д. У калідоры музыка і кампутар. І прыгатаваны ўжо коўдры, каб закрыць усё святло, адмежавацца ад аднаго свету і трапіць ў цалкам іншы, чароўны і непаўторны свет святла, пры дапамозе якога з’яўляюцца-малююцца абразы, выплываюць з-пад вады лодкі, цэрквы, людзі...
Я гатую сабе гарбатку, бо доступ на кухню таксама будзе зачынены, ды і ў прыбіральню можна толькі калі ласкава папрасіць :)
Сядаю за кніжку, а з-за сцяны даносіцца ціхая музыка і мармытанне. І час ад часу я таксама трапляю ў тыя цёмныя пакойчыкі, каб дапамагчы, парадзіць ці проста раздзяліць радасць разам з каханым ад тых цудаў.
Кніжкі ўсе прачытаны і я кладуся спаць, і ведаю, што пад раніцу ён ўсёткі прыйдзе, прыціснецца да мяне, цёплай, і засне з усмешкай на вуснах, а я буду абараняць яго сон да самага ранку (а хутчэй абеду) і абуджу толькі пахам свежага пірага...
І палову новага дня мы прыбіраемся пасля ночы, і ён паказвае мне кожны фотаздымак, яшчэ мокры і развешвае па ўсіх пакоях гэтыя моманты з жыцця
Вось так гэта выглядае ў нядзелю: :)
З.Ы. і ўсё ж мне не хапае паху воцату
падчас гэтага дзейства , мілы :)