Мястэчка знаходзіцца зусім побач з літоўская мяжой, недзе каля 5 км. Да літоўскага Дзевянішкеса каля 10 км.
Мястэчка мае вось такі "любоўны" герб.
Геранёны знакаміты тым, што калісьці тут быў замак. У сярэдзіне 19 ст. быў разбураны, прычым разбуралі самі людзі. Зараз ад замка засталося гарадзішча і руіны адной з вежаў.
У мястэчку ёсць касцёл св. Мікалая. У канцы 18 ст. стары храм быў капітальна перабудаваны. Праз 100 год храм зведаў яшчэ адзін рамонт.
Званіца 19 ст. З-заду да званіцы прыбудаваны "жах" з сучасных шэрых цаглін.
У храме рамонт.
Забыў назву абраза. У гэты час у храме праводзілася экскурсія і экскурсавод сказаў, што абраз вельмі шануецца палякамі.
Побач з касцёлам знаходзіцца гарадзішча з рэшткамі замка.
Як мы шукалі гэтыя рэшткі, гэта асобны аповед. Адна бабуля сказала, што трэба шукаць прыступкі якія прывядуць да рэшткаў. Мы абайшлі з усіх бакоў і не знайшлі ніякіх прыступкаў і залезлі на гарадзішча чорт ведае дзе..
Гарадзішча ўсё зарослае, але бываюць і такія палянкі.
Былы ліхтар? Там такіх шмат. Дарэчы, каб не жонка, якая ішла па гэтых ліхтарах, то мабыць руіны замка я і не пабачыў.
Во! Гэта ўсё, што засталося ад прыгожага і велічнага замка канца 15 ст. Адзін дзядзька нам казаў, што на рэштках мясцовыя ўмельцы хацелі зрабіць альтанку. Я ішоў і думаў.. гэта як? А вось так.
Затое дождж не капае.
Побач яшчэ адныя рэшткі былога замка.
А во і прыступкі..Вось што бабуля мела на ўвазе. Толькі па ім трэба было падымацца, а не спускацца.
Карацей, каб знайсці рэшткі замка, трэба знайсці сцежку, знайсці драўляныя поручні, яны паміж шыльдай і касцёлам.
Вам туду, дзе свеціць сонца)
Новая каплічка.
У цэнтры.